Знайсці
05.09.2022 / 18:41РусŁacБел

Па Славакіі можа бадзяцца тыгр, які ўцёк з Украіны

На ўкраінска-славацкай мяжы ў суботу фотапасткі зафіксавалі збеглага тыгра з сяла Стрычава на Закарпацці.

Жывёла збегла з хатняй гаспадаркі аднаго з жыхароў. Паводле яго слоў, тыграня вывезлі з заапарка на ўсходзе Украіны ў пачатку вайны з-за бесперапынных баёў. Яно было ў вальеры, куды яго прыходзілі фатаграфаваць сем’і з дзецьмі, таму жывёліна прывыкла да людзей.

Мясцовыя ўлады выказваюць здагадку, што жывёла ўжо магла вярнуцца, паколькі пазней яе ніхто не бачыў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера