Знайсці
05.09.2022 / 18:563РусŁacБел

Наступ на Херсоншчыне: адзін забіты і пяць параненых беларусаў у батальёне «Тэрор»

Як стала вядома «Нашай Ніве», ёсць страты ў беларускім батальёне «Тэрор», які раней быў часткай палка імя Кастуся Каліноўскага, але нядаўна ад яго адкалоўся. «Тэрораўцы» ўдзельнічаюць у наступленні на пазіцыі акупантаў. У адным з баёў батальён панёс страты, ёсць загінулы. 

Фота з тэлеграм-канала батальёна «Тэрор»

Як стала вядома «Нашай Ніве», машына з байцамі была падбітая мінай або снарадам — дакладнай інфармацыі няма, прадстаўнікі «Тэрору» нічога не каментуюць. 

Кіроўца, беларус з пазыўным «Тэд», загінуў.

Астатнія пяць чалавек — меркавана, усе беларусы, атрымалі раненні, але ўсе яны жывыя, знаёмыя з імі байцы лічаць, што раненні лёгкія.

Батальёнам «Тэрор» кіруюць Радыён «Гена» Батулін і Алег «Вараг» Васільеў. 

Нядаўна, пасля ўнутранага канфлікту Батуліна і Васільева з кіраўніцтвам палка Каліноўскага, батальён «Тэрор» адкалоўся ад палка і далучыўся да іншай часці УСУ, пакінуўшы за сабой назву «Тэрор». 

Усяго на гэты момант у розных злучэннях на ўкраінскім баку загінулі 12 беларусаў. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», усяго ў беларускія злучэнні падалі дакументы каля 1600 беларусаў, некалькі соцень з іх былі прынятыя і ваююць. 

Чытайце таксама: З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
103
Абуральна
9
2
Іван/адказаць/
05.09.2022
Героі не ўміраюць.
2
Героі/адказаць/
05.09.2022
Каліноўцы заўсёды ў самым пекле...
06.09.2022
Вечная Слава Героям
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930