Знайсці
05.09.2022 / 17:205РусŁacБел

Пяскоў: «Паўночны паток» запрацуе пасля зняцця санкцый

Газаправод «Паўночны паток» адновіць працу ў выпадку зняцця санкцый. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе «Коммерсант».

Падчас прэс-колу Пяскоў сказаў, што цяпер у трубаправода, маўляў, «застаўся рабочым адзін агрэгат — і той дае збоі, і там працягваюцца паломкі».

На ўдакладняючае пытанне, ці адновіцца прапампоўка па «Паўночным патоку» ў выпадку зняцця санкцый, прадстаўнік Крамля адказаў: «Безумоўна. Тыя самыя санкцыі, якія перашкаджаюць абслугоўваць агрэгаты, якія перашкаджаюць іх перамяшчаць без адпаведных юрыдычных гарантый, якія перашкаджаюць даваць юрыдычныя гарантыі. Менавіта вось гэтыя санкцыі, якія ўвялі заходнія дзяржавы, менавіта яны давялі сітуацыю да таго, што мы бачым цяпер».

«Паўночны паток» цалкам спынілі на рамонт з 31 жніўня на трое сутак. Але 2 верасня «Газпром» абвясціў, што спыніць працу газаправода на нявызначаны час з-за выяўленай уцечкі алівы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
39
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Woodoo Cult /адказаць/
05.09.2022
Не возобновится. Не будет нужды. После этой зимы рубли солить будете. А газ свой в одно место можете задувать.
0
Пяскун/адказаць/
05.09.2022
Шольц, ну як табе такое, кот Леапольд ты наш? Можа будзеш цяпер слухаць тых, хто разумее гэтыя вар'яцкія рэжымы трохі лепей?
0
Железный Дровосек /адказаць/
06.09.2022
Понимаю,песков,очень хочется опять всего человеческого вместо посконного и сермяжного,но тут все—выбор сделан,кости упали. И замаячила дырка от бублика,нормальная такая! Эти клоуны в орде ещё ролик имени газпрома крутят,про то «как зима будет долгой». В школе что ли не учились? Это в орде,а не в Европе вечная мерзлота занимает треть территории. На подавляющей части Европы довольно мягкие зимы,исключение—Скандинавия. Ну там свой газ добывается.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930