Знайсці
05.09.2022 / 16:391РусŁacБел

Толькі 13 прыватных школ у Беларусі могуць выдаваць атэстаты

З некалькіх сотняў недзяржаўных устаноў адукацыі толькі крыху больш за дзясятак маюць права выдаваць дакументы аб адукацыі. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле чыноўніка, новы Кодэкс аб адукацыі дазваляе фінансаваць прыватныя школы і дзіцячыя сады з бюджэту — нароўні з дзяржаўнымі. Але для гэтага, маўляў, неабходна адпавядаць патрабаванням, што прад'яўляюцца Мінадукацыі.

Сёння ў краіне некалькі сотняў прыватных школ, але з іх, як сказаў Іванец, толькі 13 атрымалі акрэдытацыю ад Мінадукацыі.

Яе выдае Дэпартамент кантролю якасці адукацыі, якая па новым кодэксе дазваляе выдаваць атэстаты аб сярэдняй адукацыі.

«З 1 верасня ім будзе патрэбны сертыфікат аб акрэдытацыі. Чаму? Таму што ні дакумент аб адукацыі яны не будуць мець права выдаваць з такой прыватнай установы адукацыі, і адпаведна мы не зможам потым перавесці гэтае дзіця ў дзяржаўную ўстанову», — заявіў чыноўнік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21
0
Capstan/адказаць/
06.09.2022
Мэбля ў клясе (гл. фота), сталы, стулікі, тыя самыя, за якімі шчэ я навучаўся. Час застыў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930