Знайсці
04.09.2022 / 17:364РусŁacБел

Дзяржаўныя прапагандысты: Мы можам беспакарана гаварыць тое, за што іншых самі ж згнаілі б у турме

«Пабачыў навіну пра тое, што лукашэнкаўскія прапагандысты прамым тэкстам апраўдваюць напад Гітлера на Польшчу, а канцлагеры называюць «новымі працоўнымі месцамі». Дзікая ахінея, вядома, але карані яе з'яўлення на рэгулярнай аснове трэба, на маю думку, шукаць не ў невуцтве, а ў псіхалогіі», — піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

«Рэжымныя прапагандысты цяпер знаходзяцца ў такой раскошнай для сябе сітуацыі, што могуць зусім не адказваць ні за якія свае словы, бо ніякіх шанцаў прыцягнуць іх да адказнасці пры поўным калапсе ў краіне закона не існуе.

А паколькі ў іх шэрагах сабраліся людзі выключна беспрынцыпныя і амаральныя, то яны адчуваюць велізарны кайф ад аднаго факта, што могуць сабе дазволіць беспакарана публічна прамаўляць любую лухту самым развязным тонам.

Таму і прамаўляюць падкрэслена абсурдныя тэзісы, падкрэслена нават не спрабуючы надаць ім хоць бы вонкавую верагоднасць, падкрэслена робяць гэта як мага больш цынічна і па-хамску. Гэтак дзеці, вырваўшыся з-пад апекі дарослых, усмак лаюцца матам, бо гэта тое, што звычайна ім не дазваляецца, а тут раптам усе абмежаванні спадаюць, і яны з задавальненнем спажываюць гэты забаронены плод…

Таму гэтыя прапагандысцкія выказванні, насамрэч, не паддаюцца ніякім адэкватным каментарыям. Ну як можна сур’ёзна каментаваць сцвярджэнні, напрыклад, пра працоўныя месцы для палякаў, нібыта створаныя немцамі на акупаваных тэрыторыях, ды яшчэ з канкрэтным прыкладам канцлагераў як аднаго з такіх месцаў? Што, браць эканамічную статыстыку таго часу і пачынаць яе разжоўваць, даказваючы, што гэта не так? Ці, можа, пачынаць камусьці тлумачыць складаныя перыпетыі гісторыі Усходняй Еўропы ХХ стагоддзя, каб даказваць відавочныя факты, што Польшча ніякі не «шакал», а Германія канца 1930-х і «мірныя намеры» — поўныя антыподы? Відавочна, што гэта лішняе.

Наадварот, спробы сур’ёзна спрачацца з абсурднымі, рандомна высмактанымі з пальца падчас распіцця пляшкі гарэлкі правакацыйнымі тэзісамі — толькі надаванне гэтым тэзісам легітымнасці і прызнанне таго, што ўвогуле пытанне так можа ставіцца.

Гэтыя людзі, сцвярджаючы такую лухту, не маюць мэты весці нейкія гістарычныя дыскусіі. Для іх важна адно — дэманстратыўна сказаць лютую дзіч і не панесці за яе ніякага пакарання. Прытым усведамляючы, што калі б такое (ды нават хоць бы на палову, на чвэрць ці проста з бляклым намёкам на такое) публічна сказаў хтосьці з іх апанентаў, то яго адразу б затрымалі, публічна прынізілі і асудзілі па якім-небудзь свежаскляпаным артыкуле адносна «скажэння гістарычнай памяці» на шмат гадоў. І яны першыя з яго публічна глуміліся б.

Гэта дадатковы кайф — мы можам беспакарана гаварыць тое, за што іншых самі ж згнаілі б у турме. Мы небажыхары, а яны чарвякі.

Нармальным людзям незразумела, як ад гэтага можна атрымліваць кайф, але з таго боку людзі псіхалагічна не зусім нармальныя. І таму яны кайф, прытым моцны, ад такой адвязанай хлусні якраз ловяць. У гэтым і праблема. Для іх з гэтага злезці — як наркаману з іголкі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
98
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
39
1
Беларус/адказаць/
04.09.2022
Гэта не невуцтва, лукашызм гэта савецка-калгасны фашызм, з мазаiчна-псiхапацкiм нахiлам, але цяпер збанкруцiўшыся, ён стаў фашызмам расейскiм. Гэта заканамерна, бо хворага падкiдвала расея, каб трымаць беларусаў ў стойле, а цяпер проста ен паказаў свой сапраўдны твар.
2
Усё скончыцца добра/адказаць/
04.09.2022
Наш кайф у тым, што мы ведаем аб немінучасці кары за ўсё тыя здзекі і пакуты якія гэтыя істоты прынеслі людзям. Мы дачакаемся. Рыхтуйцеся.
2
Железный Дровосек /адказаць/
04.09.2022
Они все такие гладкие,откормленные—обязательно доживут до того времени,когда. А бесплатно ничего не бывает. Вот потом просто посмотрите на этих пресмыкающихся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930