Знайсці
04.09.2022 / 16:194РусŁacБел

У Ашмянах абрынуўся зернесклад, заваліўшы жанчыну

Як паведамілі ў МНС Беларусі, вечарам у суботу (у 19:23) у Ашмянах абрынуўся будынак зернесклада, размешчанага па вуліцы Чкалава. Абломкі абваленай канструкцыі і збожжа, якое захоўвалася ў памяшканні, завалілі мясцовую жыхарку, якой спатрэбілася дапамога.

Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі аказалі 40-гадовай жанчыне неабходную дапамогу, вызваліўшы яе з-пад абломкаў.

Як расказаў першы намеснік райаддзела МНС Аляксей Башкіраў, праз тое, што немагчыма было выкарыстоўваць аварыйны інструмент (пацярпелую прыціснула бэлькай), давялося працаваць уручную. Жанчына заставалася ў свядомасці, на пытанні супрацоўнікаў МНС адказвала, але пры гэтым скардзілася на цяжкасць дыхання і боль у нагах. Ратавальнікі ў гэты час адначасова разбіралі канструкцыі, якія абваліліся, страхавалі пацярпелую, вызвалялі ад збожжа і будаўнічых абломкаў ногі жанчыны.

Вызваліўшы пацярпелую, ратавальнікі перадалі яе работнікам хуткай дапамогі, якія прыбылі на выклік. Яны адправілі яе ў раённую бальніцу.

Прычыны і абставіны абвальвання будынка высвятляюцца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
7
0
антисвета/адказаць/
04.09.2022
а чым заняты міністр сельскай гаспадаркі? а ён дзелам заняты - уручае фанерным пяўцам фанерны медаль
0
дичка Макса Дизайнера/адказаць/
04.09.2022
Satan, я ў першыя секунды ледзь не абамлела... пакуль зразумела, што так замазалі 
0
дичка Макса Дизайнера/адказаць/
05.09.2022
ну, відаць, сапраўды такі вялікі сабралі ўраджай, што сцены не вытрымалі...
дах, бачна, новы зрабілі. ну як дах... зашылі прафлістом...
а сцены... ну так - чыста пэндзлікам прайшліся... каб красіванька было
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930