Знайсці
03.09.2022 / 20:461РусŁacБел

«Тамаш тады толькі пачынаў гаварыць і булачку называў «буля». Паўліна Скурко распавяла гісторыю новага мультверша Андрэя

«Адгадай, бабуля, што такое буля». На канале BAYBUS выйшаў новы мульцік на адзін з першых турэмных вершыкаў рэдактара «Нашай Нівы», палітвязня Андрэя Скурко. Яго жонка Паўліна ў Facebook распавядае пра тое, як гэты верш з’явіўся і як яна з сынам Тамашыкам жывуць у чаканні Андрэя. Перадрукоўваем гэты тэкст.

Усе гэтыя вершыкі будзяць такія яркія ўспаміны! Тамаш тады толькі пачынаў гаварыць (а цяпер ужо огого!) і булачку называў «буля». Мінулай восенню ў нас была з ім дамоўленасць: тата прыедзе, і мы пойдзем на станцыю «Ждановічы» глядзець цягнікі ды есці «булю».

Тамашык і «буля»

Мінуў год, мы па-ранейшаму ходзім глядзець цягнікі, за праглядам ядзём булачкі (за гэты год побач адкрылася крамка з выпечкай ад грузінаў), тата па-ранейшаму цешыць нас паэзіяй — ужо не са следчага ізалятара, але з лагера. «А давай тату пазвонім?» «Мы не можам, малыш». «Тата ў лагеры? Злыя людзі яго трымаюць?.. А калі ўжо нашага татку выпусцяць?» «Не знаю, малыш». «А злыя людзі ці ўжо добрыя яго выпусцяць?» Охохо.

Трывалі і трываем, вядома, і вытрываем, тут сумневаў няма. Як зрэшты, і няма жыцця па-за гэтым трываннем.

Падтрымліваць мужа, быць з ім — у гэтым зараз мой адзіны сэнс і задача. Магістральны шлях, на якім няма прыпынкаў, апрача канцавога. Гэта тое, на што ідуць усе сілы і тое, што надае сіл.

Да добрага звыкаеш хутка, і вось я ўжо звыкла і не дзіўлюся таму, колькі фантастычных людзей вакол мяне. Усе імкнуцца падтрымаць, натхніць ды абрадаваць, і дзякуючы вашым словам, увазе, падарункам я адчуваю сябе проста кібаргам, суперчалавекам! Я ніколі не забуду ўсяго, што вы робіце для мяне).

Я і ўсе мы імкнемся, каб Андрэй быў поўны сіл і адчуваў нашу моц.

І ўсе мы стараемся, каб Тамаш рос шчаслівенькім. Але як падвоіцца яго шчасце, калі Тата да нас далучыцца!.. Уяўляю гэта штоноч, штодзень.

..Усё гэта было ўступнае слова да новага мультвершыка. І запрашаю купляць Андрэеву кніжку!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
0
Марсіянскія маліны/адказаць/
03.09.2022
Выдатныя вершы, мы з дзіценкам амаль усе вывучылі. Жадаю хуткай сустрэчы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930