Знайсці
03.09.2022 / 14:08РусŁacБел

Больш за 600 некамерцыйных арганізацый знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі

Па дадзеных Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, не менш за 602 некамерцыйныя арганізацыі знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі ў Беларусі, паведамляе reform.by.

facebook.com/pressclubbelarus

У гэты лік уваходзяць пададзеныя ў суд іскавыя заявы аб прымусовай ліквідацыі, альбо прымусовае выключэнне з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). Гэтая лічба на 65 арганізацый большая, чым у папярэдні маніторынгавы перыяд. Адзначаецца рэгулярны рост колькасці арганізацый, якія прынялі рашэнне аб самастойнай ліквідацыі. На канец жніўня іх было 363.

Такім чынам, грамадскі сектар Беларусі, пачынаючы з выбарчага перыяду 2020 года, пазбавіўся ўжо не менш як 965 інстытуцыяналізаваных форм некамерцыйных арганізацый (грамадскіх аб’яднанняў, прафесійных саюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый), што на 85 НКА больш, чым выяўлена ў мінулы маніторынгавы перыяд», — адзначаецца ў аглядзе.

У канцы жніўня кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ігар Сяргеенка паведамляў, што ў Беларусі за два гады ліквідавана больш за 400 недзяржаўных арганізацый. Ён лічыць гэта «аздараўленнем грамадскага поля».

«Дзякуючы сумесным намаганням органаў улады за перыяд з 2020 года грамадскае поле краіны істотна аздаравілася. Спынена дзейнасць 373 дэструктыўных і іншых сумнеўных аб’яднанняў, 44 устаноў, а таксама так званых незалежных прафсаюзаў», — заявіў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера