Знайсці
03.09.2022 / 11:213РусŁacБел

Кіраўнік банды, асуджаны на 25 гадоў за забойствы, пасмяротна атрымаў ад Пуціна медаль «За адвагу» за ўдзел у вайне ва Украіне

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў 2 верасня, што сістэма падрыхтоўкі ваенных кадраў у РФ дазваляе цалкам камплектаваць войска прафесіяналамі. У той жа дзень у шэраг расійскіх калоній прыбылі каманды прадстаўнікоў ПВК Вагнера для вярбоўкі зняволеных для ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне. Пра гэта распавёў The Insider кіраўнік Gulagu.net Уладзімір Асечкін.

У прыватнасці, па словах адной з крыніц Асечкіна, у ВК-2 Растова-на-Доне а пятай раніцы на пляцы пастроілі зняволеных, у тым ліку і так званых «пакрыўджаных» [самая нізкая каста ў турэмнай іерархіі]. Сярод вярбоўшчыкаў, па словах крыніцы, быў чалавек з пазыўным «Апалчэнец». За дэзерцірства, ужыванне алкаголю і наркотыкаў на вайне будучым навабранцам пагражалі расстрэлам на месцы. У выпадку гібелі асуджаным абяцалі медаль «За адвагу» за подпісам Пуціна і пурпурны ордэн «За кроў і адвагу» ад так званых кіраўнікоў «ЛДНР». Падобная вярбоўка, па даных крыніц, праводзілася таксама ў ВК-3 (Калуга) і ў ВК-6 (Пскоўская вобласць).

У распараджэнні The Insider ёсць сведчанне і даведка аб смерці Івана Непаратава 1988 года нараджэння. Паводле дакументаў, Непаратаў загінуў 5 жніўня ў горадзе Арцёмаўск Данецкай вобласці. Прычына смерці «агнястрэльнае выбуховае аскепкавае пранікальнае скразное раненне галавы». Іван Непаратаў быў верхаводам банды падмаскоўных рабаўнікоў.

У ліпені 2013 года яго і членаў яго АЗГ прызналі вінаватымі ў пяці забойствах, трох разбойных нападах, вымагальніцтве, махлярстве, незаконным захоўванні зброі і іншых злачынствах. Непаратаў атрымаў самы вялікі тэрмін з усіх — 25 гадоў пазбаўлення волі.

Як вынікае з матэрыялаў справы, з 2009 па 2010 год Непаратаў забіў трох сваіх знаёмых, якія бралі ў яго ў доўг грошы і не вярнулі. Таксама ён і яго саўдзельнікі задушылі прадпрымальніцу і выкралі ў яе 100 тысяч расійскіх рублёў. Тады ж Непаратаў і яго напарнік атрымалі ад жыхара Сергіева Пасада больш аднаго мільёна рублёў. Мужчыну паведамілі, што яго нібыта «замовілі», але за буйную суму адступных кілер адмовіцца ад забойства.

У жніўні 2009 года Непаратаў даведаўся, што ва ўраджэнца Украіны, які працуе прарабам на будоўлі ў вёсцы Фёдараўскае Сергіева-Пасадскага раёна, ёсць буйная сума грошай. Ён і яго паплечнікі напалі на мужчыну і скралі ў яго 176 тысяч рублёў. У лістападзе 2009 года бандыты здзейснілі разбойны напад на дом пад Сергіевым Пасадам, збілі яго жыхароў — мужчыну і жанчыну, але мужчыну ўдалося выбегчы на вуліцу і паклікаць на дапамогу. Баючыся быць затрыманымі, забойцы ўцяклі з месца здарэння.

У сакавіку 2010 года Непаратаў расправіўся з членам банды, які адмовіўся падвезці рабаўнікоў да месца чарговага злачынства, і таму сарваў іх планы. «З мэтай застрашвання і прымусу да выканання надалей сваіх абавязацельстваў (Непаратаў) выкраў мужчыну і разам з саўдзельнікамі збіў. Пасля гэтага (ён) нанёс (яму) нажом не менш за 88 удараў па целе», — гаворыцца ў прэс-рэлізе СК РФ.

Паведамляецца, што пры здзяйсненні злачынстваў бандыты выкарыстоўвалі агнястрэльную і пнеўматычную зброю, а таксама форму супрацоўніка міліцыі і маскі.

У выніку з 25 гадоў прызначанага яму тэрміну Непаратаў адседзеў 12, пасля чаго адправіўся забіваць ва Украіну, на гэты раз з санкцыі дзяржавы і ў сапраўднай форме вайскоўца. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За адвагу» за подпісам Уладзіміра Пуціна, а таксама медалём і ордэнамі «За кроў і адвагу» з боку кіраўніцтва так званага «ЛДНР».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Суббота./адказаць/
03.09.2022
Даже не знаю, что сказать. Ну просто п-ц какой-то.
0
Вiця/адказаць/
03.09.2022
Крымiнальная тэрарыстычная дзяржава.
0
Железный Дровосек /адказаць/
03.09.2022
Суббота Это россия,они по-другому не умеют.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера