Знайсці
02.09.2022 / 21:594РусŁacБел

Ваўкі загрызлі любімага поні кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен

Ваўкі загрызлі любімага поні кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен у чацвер вечарам, разарваўшы яго на пашы ў Бургдорф-Байнхорне ў нямецкай зямлі Ніжняя Саксонія, усяго за сто метраў ад дома сям'і, паведамляе Bild.

Труп жывёліны быў знойдзены ў пятніцу раніцай мужам еўрапейскай чыноўніцы Хайка фон дэр Ляенам. Яшчэ адзін поні, які пасвіўся на пашы, застаўся цэлым.

Урсула фон дэр Ляен, апантаная вершніца, заявіла, што «ўся сям'я жудасна засмучаная гэтай навіной».

Кіраўніца Еўракамісіі жыве ва ўласным асабняку ў Бургдорф-Байнхорне з 2007 года са сваім мужам Хайка і сям'ю дзяцьмі.

Гэта не першы інцыдэнт з ваўкамі ў гэтым раёне. Усяго дзесяць дзён таму тры поні былі зарэзаныя ваўкамі прыкладна за шэсць кіламетраў ад Бургдорфа.

Цяпер у Ніжняй Саксоніі налічваецца 39 ваўчыных зграй з прыкладна 350 жывёламі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
24
Абуральна
2
02.09.2022
Упс
5
Конь урсулы/адказаць/
02.09.2022
Это знак.
7
Витовт/адказаць/
02.09.2022
Попарную траур аб’явIць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930