Знайсці
02.09.2022 / 21:292РусŁacБел

Беларускіх памежнікаў абвінавацілі ў марадзёрстве, яны гавораць пра дзеянні ў экстрэмальнай сітуацыі

Украінскі журналіст Андрэй Цапліенка апублікаваў відэа, на якім відаць, што людзі ў форме прыязджаюць на машыне «УАЗ» да грузавікоў, якія стаяць на дарозе, і нешта забіраюць з іх. Відэа відавочна знята з дрона. З гэтага ўзнік невялікі скандал, бо Цапліенка абвінаваціў беларускіх памежнікаў у марадзёрстве.

«Гэта беларускі ўчастак аўтатрасы E85 каля пункта пропуску «Макраны», што насупраць украінскага КПП «Даманава». Тут, на дарозе, з моманту расійскага ўварвання стаяць грузавікі на ўкраінскай рэгістрацыі. Беларусы пад'ехалі на штатнай «буханцы» і пачалі «бамбіць» аўтацягнікі. Забіралі чужое, тое, што, на іх думку, дрэнна ляжыць. І, як звычайныя злодзеі, з крадзенымі рэчамі як мага хутчэй злінялі з месца злачынства. На службовай машыне», — заявіў журналіст.

Беларускі Дзяржпагранкамітэт адрэагаваў на абвінавачанне надзвычай аператыўна. Не адмаўляючы сапраўднасці відэа, памежнікі абурыліся такой яго інтэрпрэтацыяй. Паводле афіцыйнай версіі, памежнікі вымушана ўзялі ў грузавіку ля мяжы вогнетушыцелі для барацьбы з пажарам:

«Дзяржпагранкамітэт афіцыйна паведамляе, што паблізу беларуска-ўкраінскай мяжы адбылося ўзгаранне травы і галінак. З прычыны вычарпання штатных вогнетушыцеляў беларускія памежнікі для лакалізацыі ўзгарання былі вымушаныя выкарыстоўваць вогнетушыцель, які знаходзіўся ў грузавой машыне», — сцвярджае ДПК.

«Аператыўныя дзеянні вайскоўцаў адпавядалі сітуацыі, якая склалася, і дазволілі прадухіліць далейшае распаўсюджванне ўзгарання», — апраўдваюць свае дзеянні сілавікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
9
Ха-ха
47
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
3
3
Цуд/адказаць/
02.09.2022
Ёсць падставы цепяр верыць таму, хто заўсёды хлусіў? Я так не лічу. Марадзёры праклятыя.
2
Дэбілы/адказаць/
02.09.2022
Узгаранне травы і галінак? Па відэа і не скажаш. Больш падобна на тое, што алкаголікі ў камуфляжы бавілі час, распальваючы вогнішча, а потым забаўляліся з вогнетушыцелямі. Перфоманс нейкі. БТ здымала?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930