Знайсці
02.09.2022 / 17:07РусŁacБел

Суўладальнік тэрмінала ў Клайпедзе збіраецца выкупіць акцыі «Беларуськалія»

Асноўны ўласнік кампаніі Biriu kroviniu terminalas, якая кіруе тэрміналам насыпных грузаў у порце Клайпеды, Ігар Удавіцкі хоча выкупіць пакет акцый, які належыць «Беларуськалію», піша Reform.by.

Фота: Biriu kroviniu terminalas

На працягу многіх гадоў прадукцыя «Беларуськалія» пастаўлялася на знешнія рынкі праз порт Клайпеды. Беларускі вытворца па дамоўленасці валодаў 30% акцый BKT. Ён выкупіў іх у 2013 годзе за 30 млн даляраў. Аднак «Беларуськалій» трапіў пад санкцыі, а з лютага гэтага года тэрмінал цалкам пазбавіўся яго грузаў пасля адмовы літоўскай чыгункі транспартаваць беларускі калій.

Ігар Удавіцкі звярнуўся ў Савет па канкурэнцыі Літвы, каб атрымаць дазвол на здзелку 24 жніўня. Сёння рэгулятар апублікаваў аб'яву аб заяўцы з прапановай зацікаўленым асобам даць матываваныя заключэнні пра яе.

У выніку здзелкі бізнэсмен стане аднаасобным уладальнікам тэрмінала. Цяпер яму прама і ўскосна належаць 70% кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера