Знайсці
01.09.2022 / 21:279РусŁacБел

У Мінабароны Беларусі абвінавацілі Генштаб УСУ ў правакацыі

Памочнік міністра абароны Беларусі па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка назваў сённяшнюю заяву прадстаўніка Генштаба УСУ правакацыяй.

Валерый Равенка. Фота: БелТА

«Прадстаўнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны распаўсюдзіў заведама ілжывую інфармацыю пра намер Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь захапіць частку тэрыторыі Украіны падчас будучых у верасні камандна-штабных вучэнняў», — напісаў Равенка ў твітары.

Таксама ён заявіў, што Генштаб УСУ недакладна назваў склад удзельнікаў вучэнняў.

Прадстаўнік Генштаба УСУ Аляксей Громаў падчас сённяшняга брыфінгу расказаў пра беларускія вайсковыя вучэнні, запланаваныя на 8-14 верасня. Падчас іх, заявіў Громаў, плануюць адпрацаваць «вызваленне часова акупаваных тэрыторый». На яго думку, гэтымі словамі могуць прыкрываць захоп прымежных раёнаў Украіны ў Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцях.

Таксама ён паведаміў, што ў вучэннях будуць удзельнічаць вайскоўцы з Расіі ды іншых краінаў АДКБ.

Чытайце таксама:

Украінскі Генштаб: Беларусь на найбліжэйшых вучэннях, верагодна, будзе адпрацоўваць захоп часткі тэрыторыі Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
22
02.09.2022
Valadzimir, пішаце так, як быццам гэта нешта нядобрае.
0
Мангол/адказаць/
02.09.2022
Гэта не правакацыя. Гэта прау́да. Вам давера няма у́жо не толькі ад замежных вайскоўцаў. Ад народа таксама. І, каб вы ведалі, нават пуціноіды вас за людзей не лічаць.
0
Валошка/адказаць/
02.09.2022
Равенка маніць, гэта ня тое, што казаў Громаў. Громаў казаў, што могуць трэніравацца захапіць, а не што могуць захапіць. Громаў яшчэ адмыслова для дурняў дадаў, што верагоднасьць уварваньня падчас гэтых вучэньняў малая, але што УСУ гатовыя да любога разьвіцьця падзеяў (ну, яны і мусяць быць). Не вядзіцеся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930