Знайсці
01.09.2022 / 18:05РусŁacБел

У Зэльвенскім раёне «Аўдзі» зляцела ў кювет, у якім былі людзі

1 верасня ў Зэльвенскім раёне на трасе Р-99 «Баранавічы—Ваўкавыск—Пагранічны—Гродна» адбылося ДТЗ са смяротным зыходам. Машына Audi Q7 з'ехала з дарогі ў кювет, у гэты час там акурат знаходзіліся два работнікі лясгаса.

«Каля 12 гадзін дня 53-гадовая кіроўца аўтамабіля «Аўдзі» рухалася з боку гарадскога пасёлка Зэльва. Перад ёй ехаў аўтамабіль «Фольксваген» і далей фура. Жанчына выехала на паласу сустрэчнага руху і пачала абганяць аўтамабілі, але кіроўца «Фольксвагена» таксама пайшоў на абгон спераду фуры», — паведамілі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Жанчына спалохалася, з'ехала на ўзбочыну і вылецела ў кювет. А там якраз знаходзіліся два работнікі лясгаса, якія патрапілі пад аўтамабіль. 49-гадовы мужчына памёр, а яго 37-гадовага калегу з пераломамі ног даставілі ў бальніцу.

Усе абставіны здарэння, у тым ліку прычыны аварыі, высвятляюцца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930