Знайсці
01.09.2022 / 17:143РусŁacБел

Святару Багамольнікаву далі 14 сутак, але завялі і крыміналку

Паводле апошняй інфармацыі, затрыманаму ўчора праваслаўнаму святару Уладзіславу Багамольнікаву далі 14 сутак арышту. Але супраць яго можа быць распачатая і крымінальная справа паводле арт. 361-1 КК, піша «Вясна».

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што святар быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і дасылаў ім інфармацыю ў боты.

Як пішуць сілавікі, у Багамольнікава «ёсць шанец стаць падазраваным за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці па шэрагу крымінальных спраў, ну ці пабіць рэкорд адной сямейкі па колькасці сутак адміністрацыйнага затрымання».

Верагодна, гаворка ідзе пра Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча, якія правялі за кратамі па адміністрацыйных справах 127 і 126 сутак адпаведна.

Пазней стала вядома, што супраць Уладзіслава Багамольнікава сапраўды распачалі крымінальную справу. У адным з праўладных каналаў называецца артыкул Крымінальнага кодэкса — 361-1 «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім».

Чытайце таксама: 

Затрыманы праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Беларус/адказаць/
01.09.2022
Мiрна нажаль нiчога не будзе.
0
Ігар/адказаць/
01.09.2022
Ты толькі зараз гэта зразумеў?
0
Беларус/адказаць/
01.09.2022
Ігар, я даўно, а цi зразумелi ўжо тыя, хто абдымаўся i дарыў лукашысцкiм людабойцам кветкi?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера