Знайсці
01.09.2022 / 16:442РусŁacБел

Вынікі беларускага ЦТ і расійскага ЕГЭ сумесцяць, каб беларусам было прасцей ехаць вучыцца ў Расію

Прынятае рашэнне аб сумяшчэнні сістэмы ацэнкі ведаў беларускіх і расійскіх выпускнікоў школ, паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, наведваючы 1 верасня мінскую гімназію №50, піша «Sputnik-Беларусь».

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, від зверху. Фота: «Вікіпедыя»

Паводле Грызлова, у Беларусі і Расіі агульнае адукацыйнае поле, якое дае магчымасць грамадзянам абедзвюх краін атрымліваць адукацыю на тэрыторыі кожнай з іх.

«У гэтым годзе беларусам было таксама прадастаўлена 1100 квот на бюджэтныя месцы (у расійскія ВНУ). Думаю, што гэтая колькасць будзе ўзрастаць, таму што мы павялічваем колькасць бюджэтных месцаў, і ў нас сумяшчаюцца сістэмы ацэнкі адукацыі выпускнікоў. Тут гэта цэнтралізаванае тэставанне, у нас — адзіны дзяржаўны экзамен. Прынялі ўжо рашэнне, як сумясціць вынікі гэтых дзвюх атэстацый. Так што можна свабодней будзе паступаць у Расію», — заявіў расійскі пасол.

Грызлоў дадаў, што ў наступным навучальным годзе паводле квоты ўрада Расіі, беларускім абітурыентам будзе выдзелена 1300 бюджэтных месцаў. Наборам, як і цяпер, будзе займацца прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» ў Беларусі. У новым навучальным годзе, па словах Грызлова, у Расіі будуць вучыцца больш за 10 тысяч студэнтаў з Беларусі.

Летась Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі РФ дазволіла паступаць у свае ВНУ беларускім абітурыентам па выніках цэнтралізаванага тэставання. У той жа час магчымасць паступаць па выніках адзінага дзяржаўнага экзамену і ўнутранага экзамену таксама засталася.

Па выніках ЦТ у расійскія ВНУ ў 2021 годзе паступілі 563 грамадзяніна Беларусі, статыстыка па 2022 годзе будзе вядомая пазней.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
0
мясцовы2/адказаць/
01.09.2022
што зрабіла зрусіфікаваная школа на Беларусі, тое даробіць расейскі універсітэт
7
Витовт /адказаць/
01.09.2022
Хорошее дело!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930