Знайсці
01.09.2022 / 15:57РусŁacБел

За абразу Лукашэнкі жыхара Жыткавічаў асудзілі на паўтара года калоніі

Суд Жыткавіцкага раёна вынес прысуд па справе мясцовага 40-гадовага жыхара Дзмітрыя Крывулькі.

Ён быў абвінавачаны паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса — «абраза прэзідэнта» за капіраванне і размяшчэнне допісу ў інтэрнеце, які палічылі абразлівым, паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Аляксандр Аношка. Абвінавачанне прадстаўляў пракурор Ігар Арцёменка.

Па матэрыялах абвінавачання, Крывулька ў сваім акаўнце ў аднакласніках размясціў відэаролік з гарачым і эмацыйным абмеркаваннем палітычнай сітуацыі журналістамі іншай дзяржавы. У палеміцы неаднаразова гучалі рэплікі непаважлівага і абразлівага характару на адрас лідараў некаторых краін, а таксама ў іх ліку і прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Працэс пачаўся 2 жніўня, аднак узнікла замінка з адвакатам, які папрасіў час для азнаямлення з матэрыяламі справы.

Суд прызнаў Крывульку вінаватым і пастанавіў пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930