Знайсці
01.09.2022 / 15:421РусŁacБел

«Насустрач світанку». Паглядзіце, які мурал зрабілі ў Гродне ФОТЫ

Арт-праект «Традыцыі дзеля будучыні», прымеркаваны да 100-годдзя Беларусбанка, папоўніўся яшчэ адным творам — мастацкім роспісам 9-павярховага жылога дома ў Гродне на бульвары Ленінскага камсамола, 29. Вышыня малюнка — 30 м.

У цэнтры манументальнай карціны — кавалак бурштыну ў руцэ веласіпедыста.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў старажытнасці праз Гродна таксама праходзіў гандлёвы «Бурштынавы шлях». А гандаль па Нёмане заўсёды быў арыентаваны на Балтыйскае мора, якое асацыюецца з бурштынам.

Дэталі гадзіннікавага механізму, захаваныя ў бурштыне, — адсылка да самага старадаўняга гадзіннікавага механізму ў Еўропе — гарадскога гадзінніка касцёла Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Яму ўжо больш за 5 стагоддзяў.

Веласіпедыст — сімвал сучаснай гарадской культуры.

У межах праекта «Традыцыі дзеля будучыні» банк разам з супольнасцю стрыт-арт-мастакоў распісвае вышынныя дамы ў беларускіх гарадах. Наступным горадам, дзе з'явіцца роспіс, будзе Салігорск.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Шкот/адказаць/
01.09.2022
Какова цель этих муралов ? А смысл ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера