Знайсці
01.09.2022 / 14:596РусŁacБел

Польшча ацаніла на 1,3 трыльёна даляраў шкоду, нанесеную Нямеччынай падчас Другой сусветнай вайны 

Польшча ацаніла шкоду, нанесеную Нямеччынай падчас Другой сусветнай вайны, у 6,2 трлн злотых (больш за 1,3 трлн даляраў). Такую суму сёння назваў лідар кіруючай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі, прадстаўляючы справаздачу аб ваенных стратах, паведамляе Reform.by.

Фота: прэс-служба «Права і Справядлівасці»

«Сума страт была разлічаная ў 6,2 трлн злотых. Такая кампенсацыя будзе выплачвацца дзесяцігоддзямі, але прымальная для нямецкай эканомікі», — заявіў Качыньскі.

Паводле яго слоў, Польшча будзе дамагацца гэтых рэпарацый.

«Хачу падкрэсліць, што мы не толькі падрыхтавалі справаздачу, але і прынялі рашэнне аб далейшых дзеяннях. Гэтыя дзеянні ўключаюць просьбу да Германіі пачаць перамовы аб рэпарацыях», — дадаў ён.

Качыньскі сказаў, што значная колькасць жыхароў Польшчы, забітых падчас Другой сусветнай вайны, былі габрэямі.

«Калі дзяржава Ізраіль захоча далучыцца да нашай дзейнасці, мы гатовыя да гэтага», — сказаў ён.

«Мы ведаем, што ўступаем на цяжкі і доўгі шлях. Але вы павінны памятаць, што гісторыя мяняецца, і часам усё адбываецца хутчэй. І хоць дарога будзе доўгай, мы ўпэўненыя, што ў нас усё атрымаецца», — дадаў Качыньскі.

На прэзентацыі справаздачы аб ваенных стратах выступіў таксама прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Сёння ў Польшчы праходзяць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку Другой сусветнай вайны. 1 верасня 1939 года Германія развязала вайну, напаўшы на Польшчу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Мойша/адказаць/
01.09.2022
ром, ну апошнія на тры літары пашлюць
01.09.2022
Да этого дела тут особо никто не воспринимает. И пис на сле выборах вылетит
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.09.2022
Молодцы поляки
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930