Знайсці
01.09.2022 / 10:483РусŁacБел

Школьная задачка з тым, каб пераправіць усіх цераз раку. Але ці ўдасца вам яе рашыць?

Давядзецца падумаць, іначай аднаго з герояў з'ядуць ці ён збяжыць, піша «Папулярная механіка».

Фота: wikimedia.org

Фермер вырасціў лісу, каб абараніць статак курэй. Аднойчы фермер адпраўляецца ў падарожжа, узяўшы з сабой улюбёную лісу, дзве курыцы і велізарны мяшок курынага корму. Калі яны дабраліся да ракі, фермер знайшоў толькі маленькую лодку, у якую не змясціць больш за траіх — улічваючы самога фермера, які мусіць кіраваць лодкай.

Фермер пачынае думаць:

  • Я магу пераправіць цераз ручай толькі двух жывёл адначасова;
  • Мяшок з кормам велізарны і займае два месцы ў лодцы;
  • Баязлівая ліса ўцячэ ў лес, калі яе пакінуць сам-насам з дзвюма курамі;
  • Ліса галодная і з'есць курыцу, калі пакінуць іх сам-насам з адной курыцай;
  • Куры таксама галодныя, і любая з іх з'есць корм, калі пакінуць корм разам з курамі.

Фермер глядзіць на лодку і цяжка ўздыхае. Як ён можа бяспечна пераправіць ўсю каманду і корм цераз раку?

Падказка: будзьце асцярожныя з мяшком корму! Калі фермер перапраўляе яго цераз раку, усе жывёлы застаюцца без аховы.

Тут адказ — ці вы гатовыя?

У фермера ёсць дзве праблемы, якіх трэба пазбегнуць падчас гэтага маленькага падарожжа. Першая: лісу ніколі нельга пакідаць сам-насам з курыцамі. Другая: ніводная курыца не мусіць застацца сам-насам з кормам.

Каб праілюстраваць ход думак, прасцей за ўсё скласці табліцу. Найперш трэба перамясціць куранятаў.

Чытайце яшчэ:

Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара

Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее

Мы даказалі, што 1=2. Ці здолееце вы абвергнуць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
0
Мінак/адказаць/
01.09.2022
а ад каго ліса мусіць абараняць курэй, калі яна іх баіцца?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
01.09.2022
"Фермер вырасціў лісу, каб абараніць статак курэй". Что за психодел?Это борщеварка придумала?Дальше не читал.
https://nashaniva.com/298412

0
Алесь/адказаць/
02.09.2022
Элементарная задача, кожны ход відавочны. Лісу і корм, дарэчы, можна памяняць месцамі: гэта ні на што не паўплывае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930