Знайсці
30.08.2022 / 19:384РусŁacБел

За беларускіх айцішнікаў вырашыў пазмагацца і Кыргызстан

Кыргызстан дазволіў айцішнікам з Беларусі і яшчэ некалькіх краін постсавецкай прасторы працаваць без рэгістрацыі і дазволу. Гэта прадугледжана праектам «Лічбавы качэўнік», паведамляецца на сайце мясцовага Міністэрства эканомікі і камерцыі. Такім чынам Кыргызстан хоча павялічыць прыток рэлакантаў, якія працуюць у сферы лічбавых тэхналогій, паведамляе dev.by.

Для айцішнікаў у Кыргызстане распрацавалі спецыяльны гайд — пакрокавую інструкцыю для атрымання статусу «Лічбавы качэўнік».

Уладальнік статусу «Лічбавы качэўнік» («Digital nomad»):

  • вызваляецца ад рэгістрацыі па месцы пражывання на тэрыторыі Кыргызстана;
  • атрымлівае дазвол на працу да 12 месяцаў з магчымасцю падаўжэння да аднаго года;
  • аўтаматычна атрымлівае персанальны ідэнтыфікацыйны нумар (пін);
  • можа працаваць у якасці ІП і юрыдычнай асобы;
  • мае права адкрываць і карыстацца рахункамі ў банках Кыргызстана без абавязковай рэгістрацыі па месцы пражывання.

Айцішнікі са статусам «Лічбавы качэўнік» атрымаюць спецыяльны электронны дакумент, які мае спецыяльны QR-код.

Блізкія сваякі такіх спецыялістаў (муж (жонка), непаўналетнія дзеці), а таксама іншыя асобы, якія знаходзяцца на іх утрыманні, таксама маюць права атрымаць дакументы, што дазваляюць уязджаць у Кыргызстан і знаходзіцца на яго тэрыторыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
4
Сава/адказаць/
30.08.2022
Эх Рыгорыч, раскрутил тему, а теперь люди гор и степени пытаются присвоить твои наработки... За державу обидно...
0
Максим Дизайнер/адказаць/
31.08.2022
Нормальный Бишкек город. Прекрасная еда, простые люди, вкусные овощи, фрукты. Чистый воздух, никаких заводов, а не то, что в нашей загазованной пролетарской клоаке. Про горы вообще молчу, на границе с Казахстаном - это словами не описать.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
31.08.2022
Но чувак, сидящий с ноутом на холодных камнях под дождем - это кадр, конечно. Вот насмотрятся таких картинок неокрепшие умы, и бегут толпами на г курсы. Дизайном в этой "позе" вообще анриал заниматься. Элементарно - на экране ничего не видно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930