Знайсці
16.09.2022 / 20:147РусŁacБел

Трагікамедыя: спецслужбіст Белякоў, які курыруе Пратасевіча, паўдзельнічаў у выбарах старшыні кааператыва і набраў 3%

Дзмітрый Белякоў — былы супрацоўнік спецслужбаў, тэлеперсанаж, куратар Рамана Пратасевіча ў «Сістэмнай праваабароне». Нядаўна ён паспрабаваў сябе ў выбарах у старшыні кааператыва, дзе яго жорстка пракацілі.

Як вядома «Нашай Ніве», Белякоў жыве ў Мінску, у Вайсковым гарадку ва Уруччы.

Нядаўна ў яго доме памёр старшыня кааператыва і стала пытанне, каго выбіраць новым — вызваліся тры кандыдаты, сярод якіх Белякоў. 

«Але ніхто, без перабольшванняў, з жыхароў не хацеў бачыць яго кіраўніком. Усе ведаюць, хто гэта такі, ды і ён не дае забыць — павесіў у сябе на балконе чырвона-зялёны сцяг. У лоб сказаць яму «не падавайся» суседзям неяк няёмка было, усе людзі культурныя.

Ды і яны падумалі, хай на практыцы адчуе, што пра яго думаюць», — кажа нам чалавек, знаёмы з ходам выбараў. 

Калі правялі галасаванне і падлічылі вынікі, за Белякова знайшлося пару галасоў, у працэнтах, як жартуюць, паўтарылася сітуацыя з яго кумірам у анлайн-галасаваннях: недзе 3% на 97%. 

«Белякоў пакрыўдзіўся. Зняў сцяг з балкона», — рэзюмуюць знаёмыя з працэсам. 

Дзмітрый Белякоў — былы служачы в/ч 51886 (ГРУ), кіраўнік псеўдаправаабарончай арганізацыі «Сістэмная праваабарона». Да гэтай арганізацыі далучаўся і збеглы польскі салдат Эміль Чэчка, якога ў сакавіку знайшлі ў Мінску павешаным.

Белякоў да падзей 2020-га ні на адной рабоце доўга не затрымліваўся, шукаў варыянты падпрацовак на грошы расійскіх фондаў. 

Пачатак перыяду рэпрэсій даў яму шанец праявіць сябе: Белякоў нараджаў рухі па зачышчэнні мінскіх двароў ад нацыянальнай сімволікі («Антывандал»), а таксама рух па падтрымцы лукашэнкаўскай прапаганды («ІнфаСпецназ»). 

Гродзенская «інфаказачка» Бондарава была заўважана і падабрана Беляковым. 

У органах дзяржаўнай бяспекі поспехамі мужчына не адзначыўся і знайшоў сваё месца ў жыцці дзякуючы кан'юнктуры дэкадансу лукашэнкаўскай сістэмы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
голый колхозник/адказаць/
16.09.2022
Какой поп, такой и приход
0
Беня/адказаць/
17.09.2022
Это бунт! Дом немедленно обнести колючкой, поставить будки с часовыми и устроить "весёлый лагерный развод".
0
Железный Дровосек /адказаць/
17.09.2022
Да вы на физиономию эту посмотрите —это ж гротескное изображение человека: голова квадратная,как будто ком глины с четырёх сторон доской прибили,кривая ухмылка, и дополняют все гаденькие лисьи глазки. Последователи колхозника все,как на подбор—один другого краше
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера