Знайсці
29.08.2022 / 21:334РусŁacБел

Наста Кудасава. Мой дом згарэў. Верш. 

Паэтка апублікавала ў сваім фэйсбуку новы верш.

Фота: Фэйсбук

мой дом згарэў. я вынесла з агню

адзіны скарб — напаўжывую мову.

цяпер брыду разгублена, звіню

ў званочак-верш, бяздомная карова.

але так добра ўсцяж ісці адной:

так ззяюць травы, так пяе калоссе…

што ўжо ўсё роўна, хто там ёсць за мной

і колькі там да смерці засталося…

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жабрак/адказаць/
30.08.2022
Адчуваю акурат тое ж самае, быццам усе згубіў і стаіш на папялішчы і няма ніякага сэнсу
0
адкуль у цябе такія вочы7 - пытаўся ён у мяне.../адказаць/
30.08.2022
Жабрак,,

ну што зробіш. прыміце мае спачуванні

я бачыла вашыя вочы. хоць вы й пыталіся схаваць іх за чорнымі акулярамі і супраць сонца
1
Valadzimir/адказаць/
30.08.2022
Жабрак, дык "Белоруссия-Беларусь" - гэта па сутнасьці і ёсьць духоўна-ментальнае  папялішча, якое засталося пасьля зьнішчэньня сапраўднай славянскай Літвы. У "Беларусі" няма суб'ектнасьці, а значыцца і няма сэнсу. Яна - тупік.
Уваскрэшаньне Літвы - гэта адкрыцьцё "парталу" - і ў мінулае, і ў будучае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера