Знайсці
24.08.2022 / 19:532РусŁacБел

«Тыгранём адзеўся кот і прыйшоў на Новы год». Новы мультверш ад Андрэя Скурко 

Нашанівец і палітвязень Андрэй Скурко знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2021 года. У зняволенні ён адкрыў у сабе выбітны талент дзіцячага пісьменніка. 

Ён піша вершы для свайго маленькага сына Тамашыка, а каманда «Бэйбуса» здымае па іх міні-мультфільмы. Творчасць нашага калегі стала сапраўдным падарункам для ўсіх беларускіх дзетак і іх бацькоў.

Сёння прапануем вам новы верш «Ранішнік» — пра тое, як кот прыйшоў на дзіцячае свята, пераапрануўшыся ў тыгранятка.

Глядзіце, чытайце і вучыце яго са сваімі дзеткамі. Андрэю будзе прыемна.

А тым часам гэтыя вёршы цяпер можна прачытаць і на паперы. Днямі ў выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.

Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу (плацяжы праходзяць, пошта працуе выдатна), паведамляе «Тэхналогія».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Per aspera /адказаць/
25.08.2022
Няхай жа Бог дае здароуя і хуткага вызвалення сп Скурко , і усім палітвязням!
0
Per aspera /адказаць/
25.08.2022
Такія вершы.., проста прамая дарога у шчаслівае дзяцінства. Для дарослых. ...каб на хвілінку проста забыцца
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930