Знайсці
27.08.2022 / 11:047РусŁacБел

Вяленыя памідоры ў хатніх умовах. Правераны рэцэпт!

Вяленыя памідоры — міжземнаморская закуска і адначасова выдатная прыправа да розных страў. Яна дадае яркія краскі лета ў бедны на смачную гародніну зімовы сезон. У крамах гатовыя вяленыя памідоры каштуюць нятанна, таму, калі на дачы таматы ўрадзілі, не згубіце магчымасць зрабіць запасы.

Трэба памыць таматы, разрэзаць напалову, выразаць пладаножку, выкінуць насенне.

Раскласці на бляху з пергаментнай паперай.

Пасыпаць травамі — базілікам, размарынам, арэгана, а таксама перцам, соллю і цукрам, паліць алеем.

Паставіць у духавую шафу пры 90 градусах з канверсіяй паветра і пры крыху адчыненай дзверцы не менш як на 4 гадзіны.

У слоікі (пастэрызаваныя для надзейнасці) дадаць на дно часнаку, пакласці памідоры, заліць гарачым алеем.

Закруціць, перавярнуць і ўцяпліць.

Рэцэпт на выхадныя. Рататуй (ratatouille) на патэльні — ідэальная летняя страва

Французскі агурковы халодны суп для спякотнага дня

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мішлен*****/адказаць/
27.08.2022
ik, варэньне ? Яго можна варыць з усяго, што ў прынцыпе паддаецца варцы, хоць і з караўняка. Пытаньне - навошта ? Зь цікавасьці ? Для маленькай дзяўчынкі гэта й даравальна й ухвальна, а дарослым гэта дзівацтва ды й толькі. Таксама й высушыць можна ўсё, што паддаецца сушцы, з тым жа пытаньнем. Калі гэта нарыхтоўка для экстрэмальных умоваў выжываньня - можна зразумець, а ў нармальных умовах - гэта пераўтвор добрага прадукту ў лайно яшчэ да моманту яго спажываньня.
2
ПиОнЭры, возьмитесь за руки и идите сразу в жопу! минуя промежуточный вариант./адказаць/
27.08.2022
калі вы ў ж о с в а е "ь" прыбярэце?
а тое "жаніх", якога падсунулі мне пасля вас, быў шчэ больш мерзскі (от слова мерз). ну так ужо красачна расьпісяваў, як і дзе ён любіць лізаць..)
0
Гаспадыня без работы/адказаць/
29.08.2022
Хвациць и сырых этим палкоуникам! Паеу картопли з салам, абы чаго,пасматрэл Малахава са мной, и спаць пузам к верху. Выдумляць тут ищо што-та будуць!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера