Знайсці
23.08.2022 / 15:419РусŁacБел

Лябедзька: Неяк Грышчанка прашаптаў мне на вуха: «Я магу цябе згнаіць у калоніі». Ці можна дараваць былым сілавікам?

Днямі стала вядома, што палкоўнік Максім Грышчанка, вядомы сваёй роллю ў падаўленні народа з 2000-х, на пачатку 2021-га выйшаў з сістэмы, адкрыў ІП, падаўся ў пратэстанцтва і заняўся высакароднай справай — пячэ хлеб. Анатоль Лябедзька на канале АГП-ТВ распавёў пра сваё знаёмства з Грышчанкам і спытаў у гледачоў, ці можна дараваць таму, хто «ўчора служыў д'яблу, а сёння служыць Богу»?

 Грышчанка, тады яшчэ маёр, на разгоне маўклівых пратэстаў у Мінску ў 2011 годзе. Фота: Антон Матолька

— Грышчанка асабіста затрымліваў мяне не раз і не два. Не 5 і не 10 разоў ён быў саўдзельнікам судовых працэсаў па адміністрацыйных справах, брудным і агідным, — распавядае Лябедзька. — Нават памятаю выпадак, калі ён мяне вывеў у будынку РУУС з-пад камер і прашаптаў мне: «Я цябе магу згнаіць у калоніі».

Тады Лябедзьку не згнаілі, але яму давялося адсядзець на сутках.

Ён кажа, што яны з Грышчанкам «сапраўды вельмі часта кантактавалі», бо той доўгі час быў намеснікам РАУС Цэнтральнага раёна Мінска, а Вяснянка, дзе жыў Лябедзька, якраз і «была зонай Грышчанкі».

— У мяне ёсць усе падставы не тое, што не любіць гэтага чалавека, а ненавідзець. Але я не спяшаюся ставіць кропку, — кажа палітык.

Ён кажа, што гатовы дараваць былому міліцыянту, але яму не хапае важнай дэталі.

— У мяне сёння нешта сярэдняе. Я, напэўна, сказаў бы, што цалкам перагарнуў старонку і не трымаю ніякага зла на гэтага чалавека, калі б не проста даведаўся навіну пра тое, што ён стаў пекарам і стаіць ля печы з Бібліяй, а калі б пачуў з яго вуснаў сціплае: «Людзі, прабачце за тое, што я зрабіў вам балюча».

Гэта важна пачуць цяпер, менавіта сёння, а не заўтра — калі мы будзем жыць у новай Беларусі, — упэўнены палітык.

Анатоль Лябедзька папрасіў беларусаў выказваць меркаванні з гэтай нагоды.

«Для даравання спачатку трэба папячы хлеб у калоніі, але па справядлівасці — за зробленае».

«Каму дараваць, Грышчанку? А што ён зрабіў для гэтага даравання? Сышоў у пекары? Дык паспрабуйце арганізаваць хлебны бізнэс у Мінску! Без «даху» ў вас нічога не атрымаецца! Так што чалавек проста своечасова зваліў з сістэмы, але так і застаўся часткай гэтай сістэмы».

«Латушка таксама да 20-га дыктатару служыў, і не толькі ён», — пішуць у каментарыях.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Василий Васильевич/адказаць/
23.08.2022
в белорусском уголовном праве есть такое понятие "деятельное раскаяние" - оно, по идее, должно приниматься во внимание судьями всех инстанций
0
Дзьмухавец/адказаць/
23.08.2022
Симонян уже колотится от страха в свете последних событий.
Почему же этот клоун должен иметь спокойное расположение духа и печь пирожки?
Тем более, что аргументы тяжелее весского.
24.08.2022
Не можешь простить - бери ледоруб и собирайся в дорогу. А шипеть из щелки что за радость?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера