Знайсці
18.08.2022 / 22:061РусŁacБел

У крымскай Керчы выбухі, працавала СПА

Пра тое, што ў горадзе на акупаваным расійскім паўвостраве працуюць сістэмы СПА, заявіў «дарадца кіраўніка Крыма» Алег Кручкоў.

«Папярэдне. У Керчы спрацавалі сістэмы СПА. Небяспекі для горада і (Крымскага) моста няма», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Відавочцы паведамляюць пра два выбухі ў горадзе. Пра іх пішуць у мясцовых суполках «ВКонтакте», таксама інфармацыю перадалі на сайт «Крым. Реалии». 

Па звестках з сацыяльных сетак, першыя гучныя выбухі «ўся Керч пачула» ў 20:42. У людзей задрыжалі шыбы, спрацавалі сірэны аўтамабіляў. Жыхары Керчы пачалі пісаць, што бачылі ў небе светлую дымавую паласу.

У 20:56 пачуўся яшчэ адзін магутны гук, падобны на выбух, і ў небе праз пару секундаў з'явілася вогненная ўспышка, якая знікла таксама праз некалькі секунд. 

Таксама распаўсюджваецца відэа, пра якое сцвярджаюць, што яно нібыта знята таксама там.

Менавіта ў Керчы бярэ свой пачатак Керчанскі або Крымскі мост, які злучае акупаваны Крым з Расіяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
бавоўна/адказаць/
18.08.2022
Зноў рашысты паляць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930