Знайсці
18.08.2022 / 18:59РусŁacБел

Цягнік насмерць збіў пенсіянера пад Чавусамі

Цягнік насмерць збіў 68-гадовага мужчыну ў Чавускім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама. Трагедыя здарылася 16 жніўня на перагоне «Чавусы — Верамейкі» паблізу вёскі.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле папярэдняй інфармацыі, пешаход ішоў у адным з цягніком кірунку блізка да шляхоў. Машыніст ужыў гукавы сігнал і экстранае тармажэнне, але пазбегнуць наезду не ўдалося.

Таксама няшчасны выпадак на чыгунцы адбыўся ўчора ў Быхаве. Пасажырскі цягнік злучэння «Магілёў-Жлобін» падчас адпраўлення збіў 54-гадовую магіляўчанку, якая ўпала з перона на чыгуначныя шляхі. Жанчына з траўмамі шпіталізаваная.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930