Знайсці
18.08.2022 / 13:19РусŁacБел

У Слуцку абнавілі спартпляцоўку, але дзеці не могуць на ёй гуляць на поўную сілу

У рэдакцыю слуцкага «Кур'ера» звярнуўся хлопец, які распавёў, што яму не падабаецца на спартыўнай пляцоўцы на вуліцы Зялёнай.

«Паглядзіце на наступствы гульні на новым футбольным полі на вуліцы Зялёнай. Ледзь не лопнуў свой мяч, а вось у майго сябра ўжо два трэснулі. Як можна было дадумацца зрабіць вострыя кручкі крыху вышэй за перакладзіну? Спадзяваюся, хутка выправяць. А цяпер там проста страшна біць па варотах», — напісаў Андрэй.

«Кур'ер» паглядзеў, што на варотах на самай справе ёсць кручкі, за якія мацуецца сетка. Іх канцы звернутыя як раз да поля, і пападанне па перакладзіне або штанзе можа абярнуцца парваным мячом.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера