Знайсці
18.08.2022 / 09:55РусŁacБел

Мабільным аператарам могуць даць права на выдачу мікрапазыкаў для фізічных асоб

Аператарам сотавай сувязі ў Беларусі хочуць даць права весці мікрафінансавую дзейнасць. У чым яе спецыфіка, Officelife растлумачылі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.

Ілюстрацыйнае фота

«У падрыхтаваным Нацыянальным банкам праекце заканадаўчага акта плануецца надзяленне аператараў сотавай сувязі правам ажыццяўлення мікрафінансавай дзейнасці. Пры гэтым лічым, што мікрафінансаванне і ажыццяўленне аператарамі сотавай сувязі растэрміноўкі плацяжоў пры куплі мабільных тэлефонаў і іншай тэхнікі маюць розную прававую прыроду і рознае прававое рэгуляванне» — гаворыцца ў адказе Нацбанка.

Цяпер дзеянне ўказа №394 не распаўсюджваецца на выпадкі авансу, папярэдняй аплаты, адтэрміноўкі і растэрміноўкі аплаты тавараў, работ або паслуг (камерцыйныя пазыкі). Каб выключыць прававую нявызначанасць па гэтым пытанні, у праект уключаная адпаведная прамая норма.

Калі распрацаваны праект заканадаўчага акта будзе прыняты, мікрафінансавая дзейнасць аператараў сотавай сувязі будзе мець некаторую спецыфіку, удакладнілі ў Нацбанку.

Сума мікрапазыкі будзе абмежаваная: максімум 200 базавых велічынь (6400 рублёў) на аднаго пазычальніка на дзень заключэння дагавора. Для мікрафінансавых арганізацый гэтая сума не можа перавышаць 15 тысяч базавых велічынь (480 тысяч рублёў).

Мікрапазыкі будуць прадастаўляцца толькі ў безнаяўным парадку. І ў адрозненне ад ламбардаў — без абавязковага забеспячэння ў выглядзе закладу рухомай маёмасці.

Грошы могуць накіроўвацца на спажывецкія мэты: для набыцця тавараў (работ, паслуг) ІП і юрыдычных асоб, у тым ліку ў аператараў сотавай сувязі. А таксама мікрапазыкі будуць выкарыстоўвацца на іншыя мэты, не звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю пазычальніка, альбо без мэтавага прызначэння.

Паводле ацэнкі Нацбанка, попыт на пазыкі без закладу застаецца высокім, пра што сведчыць вялікая колькасць аб'яў у інтэрнэце аб прадастаўленні грашовых сродкаў нявызначанаму колу асоб, а таксама зваротаў у Нацыянальны банк з пытаннямі законнасці такой дзейнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930