Знайсці
22.08.2022 / 20:03 14

Доктар не мыўся з мылам пяць гадоў — вынікі яго ўразілі

Доктар Джэймс Хэмблін мыў з мылам толькі рукі і не карыстаўся касметычнымі сродкамі. Ён вырашыў праверыць, як адсутнасць мыцця паўплывае на скуру.

Джэймс Хэмблін. Фота: wikimedia.org

Пачалося ўсё з таго, што ў мэтах эканоміі ён прааналізаваў свае траты. Выявілася, што на мыла, дэзадаранты і парфумы ідзе столькі грошай.

І ён падумаў — раней жа людзі ўвогуле імі не карысталіся і неяк жылі, дык чаму б не паспрабаваць? Так пачаўся ягоны эксперымент.

Доктар працягваў мыць рукі з мылам, але не карыстаўся ў душы мылам, гелямі для душу, а таксама дэзадарантамі на працягу пяці гадоў. Ён проста апалоскваў цела вадой.

Кніга, якая стала вынікам яго эксперыменту — цікавае выданне, якое расказвае таямніцы мікрабіёма скуры чалавека, яго самага вялікага органа. Наша скура, як і кішачнік, з'яўляецца домам для трыльёнаў карысных для нас мікраарганізмаў, але мы ўвесь час забіваем іх падчас гігіенічных рытуалаў.

На думку доктара, чалавецтва зайшло занадта далёка, і большасць завучаных гігіенічных рытуалаў, якія павінны прыносіць нам карысць, прыносяць шкоду. Хоць мы як від выжывалі тысячы гадоў без дэзадаранта, раптам мы не можам жыць без яго.

Хэмблін адзначае, што чым больш мы вымываем нашы натуральныя мікробы, тым больш успрымальнымі мы становімся да дрэнных і патагенных мікробаў, акнэ, алергіі або экзэмы. Многія з нас трапляюць у цыкл самаразбурэння: мы вымываем натуральны бруд, мяркуючы, што гэта лепш для нашай скуры, але ўсе гэтыя механізмы высушваюць скуру і прыводзяць да новых дэрматалагічных праблемаў.

Адсутнасць мыцця і пахаў

Як змянілася яго скура без мыцця і касметыкі? Па-першае, ён не смярдзеў, як чакалася. Па-другое, узмацніўся яго натуральны пах. Па-трэцяе, ён выявіў, што, насуперак агульнапрынятаму меркаванню, фізічная актыўнасць абараняе ад непрыемных пахаў лепш, чым гультайства.

Адным з самых цікавых назіранняў доктара было тое, што яго падпахі больш не выдавалі такога непрыемнага паху, як раней. Колер твару таксама палепшаў, ён пазбавіўся ад акнэ, і яго скура перастала быць тлустай.

Дык што, перастаць мыцца?

Не хвалюйцеся, адказ доктара — не, ён дакладна не рэкамендуе ўсім такі радыкальны эксперымент. 

Аднак ён рэкамендуе перагледзець свае гігіенічныя звычкі і шафу ў ванным пакоі.

На думку Хэмбліна, мы бяздумна паддаліся велізарнай індустрыі маркетынгу і культу прыгажосці, і большасць касметычных сродкаў, якімі мы карыстаемся, ані неабходныя нам, ані эфектыўныя, піша Onet.pl.

Пры выбары касметыкі варта рабіць стаўку на простыя і, перш за ўсё, натуральныя прадукты, вырабленыя з пашанай да натуральных мікробаў нашай скуры.

Некаторыя касметычныя сродкі ўжо ўтрымліваюць на этыкетцы інфармацыю пра бяспеку рэчываў для мікрабіёма скуры. Мікробы — гэта першая лінія абароны супраць шматлікіх патагенаў, якія спрабуюць пранікнуць у арганізм, таму не варта бяздумна ад іх адмаўляцца.

Чытайце яшчэ:

Як часта трэба мыць галаву і ці карысныя кандыцыянеры і маскі, тлумачыць медык

Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну

30% інфіцыраваных людзей маюць посткавід. Вось у чым яго небяспека

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
ледзі бамж / адказаць
22.08.2022
а ўсе ж ведаюць беларускі анекдот? як пытаюцца ў вяскоўцаў:
- а дзе вы мыецеся?
- у рэчцы.
- як - і ўзімку?
- ат. колькі той зімы
3
Абыр / адказаць
22.08.2022
Так это ж вроде общеизвестно. Или нет? Если не можешь, или не хочешь мыться - меняй почаще одежду, да и всё. Она неплохо грязь оттирает.
1
Дзядзька / адказаць
23.08.2022
Памятаю ў 80х я малы баві час у вёсцы у бабулі з дзедам 40 км ад Баранавіч. Лазьні свае ў тых мясьцінах не будуюць, як напрыклад я бачыў у Асіповіцкім раёне, людзі мыліся ўлетку у рэчцы, бочцы. Зімою дома ў начоўках. Карысталіся толькі гаспадарчым мылам, на рэчцы без мыла... І як там можна было аымыцца ў тых начоўках?... Тым не меньш ніякага дрэннага паху я ні ад бабкі ні ад дзеда ніколі не адчуваў, А нюх ў дзяцінстве быў цудоўны, не тое што зарас. Цікава, што і калі дзеде ці бабулі даваў буські пры сустрэчы ці развітанні таксама ніякага паху з роту, проста цёплае дыханьне. Хата была драўляная, печка, не мудрагеліста мэбля з сапраўднага дрэва, дзед быў плотнік, ў каморы і сенцах глінабітная падлога... Падмяталі, і падлогу мылі вадою са студні без ніякай хіміі. І вось што дзіўна, ніякага дрэннага паху ў хаце ніколі не было. Але быў такі дзіўны цудоўны пах, што я ніяк не мог надыхацца. Пахла нейкім канцэнтратам траў, хлеба, дыма, вяленай паляндвіцы... Я думаю зарас людзям ўсе мылы ды парфумы трэба і мыцца праз дзень, бо забруджаныя арганізмы ўсялякай хіміяй, лекамі... Дзед з бабкаю елі сваю і вельмі простую ежу. Гародніна і садавіна з свайго сада, яйкі, зрэдку сала, дзед рыбы шмат сьвежай лавіў... Гэта былі іншыя людзі, іншыя паводзіны, шмат можна расказаць..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31