Знайсці
17.08.2022 / 17:582РусŁacБел

Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне

Стала вядома, што зняволенаму журналісту і актывісту Саюза палякаў Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне, паведамляе БАЖ.

У дадатак да ранейшага «Распальвання варожасці» (арт. 130 КК) Пачобуту выставілі абвінавачанне і ў «закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (арт. 361 КК). Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Анджэй Пачобут за кратамі па так званай «польскай справе» з сакавіка 2021 года. Неўзабаве справа будзе перададзеная ў суд.

Андрэй Пачобут — гродзенскі журналіст і сябра «Саюза палякаў» у Беларусі.

У абвінавачанні супраць журналіста гаворыцца, што Пачобут у медыя назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага, яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

Таксама вядома, што восенню 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
10
17.08.2022
[Рэд. выдалена]
1
пугливый андросов/адказаць/
17.08.2022
В обвинении против журналиста говорится, что Почобут в СМИ назвал агрессией нападение СССР на Польшу в 1939 году. Кроме этого ему инкриминировали заявления в защиту польского меньшинства в Беларуси, статьи о белорусских протестах в 2020-м и текст, написанный в 2006 году и посвященный Анатолию Радионику, одному из командиров польского антикоммунистического подполья на Гродненщине.

Что в словах Почобута неправда? В чем он не прав!? Он целиком и полностью прав.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930