Знайсці
17.08.2022 / 16:46РусŁacБел

Больш за 5 праміле. У Салігорску жанчына трапіла ў ДТЗ практычна ў каматозным стане

У Салігорску ўвечары 15 жніўня аўтамабіль «Нісан» не раз'ехаўся з «Аўдзі». Пасля аварыі ў 40-гадовай жанчыны-кіроўцы «Нісана» выявілі 5,1 праміле алкаголю, што, паводле ацэнкі эксперта, з'яўляецца практычна «каматозным станам», піша «Мінская праўда».

За рулём «Нісана» знаходзілася 40-гадовая жыхарка Салігорскага раёна. Жанчына пры змене паласы з левай на правую сутыкнулася з аўтамабілем «Аўдзі», кіроўца якога прытармазіў, прапускаючы спадарожныя машыны.

У аварыі людзі не пацярпелі. Механічныя пашкоджанні атрымалі аўтамабілі. Жанчына-кіроўца «Нісана» знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. У паветры, якое яна выдыхала, выяўлена 5,1 праміле алкаголю. Гэта практычна каматозны стан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера