Знайсці
17.08.2022 / 13:247РусŁacБел

Чаму адбойнікі на трасах забіваюць аўтамабілістаў, а не ратуюць. І чаму з гэтым нічога не робяць

Аварыя на трасе М6 (Мінск — Гродна) зноў прымусіла вярнуцца да тэмы бяспекі айчынных агародж. Машыну, у якой ехала сям'я, наскрозь прашыла адбойнікам. Жонка кіроўцы, 1992 года нараджэння, загінула на месцы. У яе засталося двое дзяцей: гадавалы хлопчык і дзяўчынка, якая павінна сёлета пайсці ў школу. Сям'я вярталася з Гродна, там хрысцілі дзіця сяброўкі. Усе былі прышпіленыя. Агароджа прайшла над галавой малодшага дзіцяці ў двух сантыметрах. Магчыма, калі б не гэтая агароджа — нават калі б машына зляцела з дарогі ці нават перавярнулася — усе б засталіся жывыя.

Па логіцы, асноўная мэта агародж — мінімізаваць наступствы аварыі. Але ў выпадку на М6 яна трапіла ў салон і стала прычынай гібелі чалавека. І гэта далёка не адзіная такая трагедыя. Чаму так адбываецца і нічога не мяняецца, піша Onliner.

Як агароджы павінны працаваць

У Беларусі сустракаюцца бетонныя, тросавыя і металічныя агароджы. Апошнія ўладкаваныя наступным чынам: хвалісты профіль мацуецца да кампенсатара, а той — да стойкі, забетанаванай у асфальт.

Падчас сутыкнення стойкі падаюць ці дэфармуюцца. Профіль павінен адарвацца, але захаваць праектную вышыню, нацягнуцца як струна і вярнуць машыну назад у паласу, як гаворыцца ў дакументах, плаўна і паступова выраўноўваючы траекторыю руху транспартнага сродку. 

Гэта не павінна быць цвёрда замацаваная канструкцыя (дзе профіль намёртва прыкручаны да апоры), інакш пры ўдары або агароджа паваліцца і аўтамабіль яе пераедзе, або аўто ад моцнага ўдару перавернецца. 

Вось як выглядае правільная праца адбойніка падчас выпрабаванняў.

 

Другі варыянт — удар пад вялікім вуглом на вялікай хуткасці. Інжынеры разлічваюць бяспеку канструкцыі, зыходзячы з удару пад 20-градусным вуглом. Чым бліжэй вугал удару да 90 градусаў, тым горш адпрацоўвае агароджа і тым больш сур'ёзныя наступствы ДТЗ.

Але самыя сур'ёзныя аварыі адбываюцца пры наездзе на тарэц хвалістага профілю. Калі ён трапляе ў салон і праходзіць скрозь машыну, аўтамабіль аказваецца быццам на шампуры. У адных выпадках устаноўшчыкі проста загінаюць профіль на канцы, каб ён не быў вострым, але наўрад ці гэта можа выратаваць. У іншых «рэйку» апускаюць да зямлі, што можа ўжо спрацаваць пры наездзе як трамплін.

Што трэба рабіць?

Каб пазбегнуць фатальных наступстваў ад сутыкнення з краем агароджы, трэба ўсталёўваць спецыяльныя канструкцыі. Яны з'явіліся на МКАД яшчэ ў 2019 годзе — дзве штукі з кампенсавальнай ячэістай рашоткай. Аднак масавага распаўсюджвання яны не атрымалі — відавочна, з-за фінансавага пытання. 

Хаця абяцалі, што ўжо ў 2020-м іх будуць устанаўліваць на новых дарогах, а таксама на трасах, дзе будзе праводзіцца бягучы рамонт.

Такія канструкцыі вядомыя ўжо прынамсі 30 гадоў. 

Дык чаму ж агароджы прабіваюць машыны, і гэта лічаць нормай?

Пасля кожнай з аварый з удзелам адбойніка распачынаюць крымінальную справу па артыкуле 317 КК РБ — «Парушэнне ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці цяжкія траўмы або смерць чалавека». Пры гэтым за апошнія 10 гадоў публічна не асвятлялася ніводная справа па артыкуле 319 КК РБ («Парушэнне правілаў утрымання аўтадарог, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека»), якая б тычылася агародж. Можна меркаваць, што ў кожным выпадку першапрычынай наступстваў ДТЗ лічылі менавіта парушэнне ПДР вадзіцелямі, а не нешта іншае.

І тут якраз варта звярнуцца да заканадаўства, якое рэгулюе нормы працы агароджы. Гэта ДАСТ 33128-2014. У ім замацавана некалькі патрабаванняў: машына не павінна перакуліцца як праз агароджу, так і ў бок праезнай часткі; не павінна выйсці пасля наезду за межы дапушчальнага калідора; пры кантакце элементы агароджы не павінны патрапіць у салон. 

У апошнім патрабаванні ёсць важнае ўдакладненне: толькі пры выпрабаваннях (а не эксплуатацыі). Выходзіць, што ДАСТ лічыць бяспечнымі канструкцыі, якія могуць пранікаць у салон пры ДТЗ. Галоўнае, каб гэтага не адбылося падчас выпрабаванняў.

Тое адбылося і ў выпадку з трагічным здарэннем на трасе М6. Следчыя ўжо паведамілі, што распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 КК РБ — «Парушэнне ПДР асобай, якая кіруе ТС, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека». 

Гэта значыць, падазраваным можа стаць вадзіцель, які страціў жонку, адзіны з бацькоў, які застаўся ў дзяцей. 

Пытанне аб ступені бяспекі агароджы ў афіцыйных зводках не ўзнімалася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
28
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
31
Абуральна
74
1
Хмара/адказаць/
17.08.2022
Нн, калі ласка не перакладайце з хворай галавы на здаровую, усё адпаведна артыкула, яго тэмы ды сэнсу.
4
Турбочарджер/адказаць/
17.08.2022
Какая бы ни была конструкция отбойника, но если шофёр заснул, или потерял концентрацию, контроль над машиной, и налетел на отбойник, авария с тяжёлыми последствиями будет гарантирована. Это с какой скоростью нужно было лететь, что б пронзить машину десятью метрами отбойника ? Да никакая ячеистая структура не поможет.
17.08.2022
У Латвіі адбойнікі таксама без "наваротаў". Прыкладна 5 метраў аканечнасьцяў металічнай паласы маюць ухіл да зямлі ды ўкапаныя ў яе. То бок, напароцца немагчыма, машына проста або ляціць з шашы пад адхон, або(што значна горш) вылятае на паласу сустрэчнага руху. У апошнім варыянце пацярпелых атрымліваецца значна больш. Ніякая канструкцыя той прылады не ўратуе, калі машына наляціць на яе на вялікай хуткасьці.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930