Знайсці
17.08.2022 / 09:01РусŁacБел

У Гродне дзяўчаты заснулі на пляжы і атрымалі апёкі 2-й ступені

У Гродне з сонечнымі апёкамі шпіталізаваныя чатыры дзяўчыны ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў. Яны атрымалі апёкі 2-й ступені 40% цела.

Дзве дзяўчыны заснулі на пляжы, дзве іншыя імкнуліся інтэнсіўна загарэць, распавялі на тэлеканале «Беларусь 4. Гродна».

У выніку ўсе яны атрымалі апёкі і правялі ў бальніцы ад 3 да 11 дзён.

«Дзве дзяўчыны, якія заснулі, у іх працэнт паражэння быў большы. Больш было апёкаў другой ступені, больш было пухіроў. У першыя суткі іх стан ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці. Больш за ўсё пацярпелі грудзі, спіна, жывот і канечнасці», — распавёў доктар бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Андрэй Аслаўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930