Знайсці
16.08.2022 / 22:21РусŁacБел

Фінляндыя ў 10 разоў скарачае выдачу віз расіянам

Фінскі ўрад вырашыў амаль у дзесяць разоў скараціць колькасць выдаваных расіянам турыстычных візаў. Новыя правілы ўступяць у сілу ў пачатку верасня, паведамляе выданне Yle.

Цяпер ад расійскіх грамадзян у сярэднім паступае 1000 заявак на атрыманне візы ў суткі, у будучыні іх колькасць паменшаць да 500. З гэтай колькасці на турыстаў будзе прыходзіцца толькі 100 заяў, удакладніў Генеральны консул МЗС Фінляндыі Юсі Танер.

Паводле яго слоў, пры выдачы візаў фінскія ўлады будуць ставіць у прыярытэт паездкі па працы, вучобе і да сваякоў — на гэтыя мэты выдзеляць астатнія 400 заявак.

Міністр замежных спраў Пека Хаавіста адзначыў, што час на афармленне турыстычных візаў збіраюцца абмежаваць. Напрыклад, іх можна будзе аформіць толькі ў пэўны дзень або час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930