Знайсці
17.08.2022 / 08:32 5

У Брэсце будуюць «Еўрапейскі квартал». Колькі каштуюць гэтыя даблхаусы?

Берасцейскі забудоўшчык «Палессежылбуд» анансаваў продаж жылля новага для абласнога цэнтра фармату.

Фота: euro.pzs.by

Забудоўшчык прапануе дамы на дзве сям'і з участкам памерам 6 сотак. Еўрапейскі квартал у Брэсце з'явіцца ўздоўж вуліц Засіма і Несцерчука, гэта ў колішняй вёсцы Аркадзія на поўдні горада. Усяго запланавана ўзвесці 18 такіх будынкаў на 36 кватэр. Тры дамы плануецца здаць да канца года.

Даблхаус — гэта жылы блакаваны дом, падзелены на дзве часткі.
Забудоўшчык звяртае ўвагу на тое, што канцэпцыя гарадскіх жылых дамоў, стылістычна аб'яднаных архітэктурным рашэннем, папулярная на Захадзе.

Фота: euro.pzs.by

Цікава, што згодна з дакументамі, «Палессежылбуд» прадае аднапавярховае жытло, з агульнай плошчай 91м². Рабіць лесвіцу і пераўтвараць мансардны паверх у жылую плошчу гаспадару даблхаўса давядзецца самастойна. Мансардныя вокны ў даху ў першапачатковым праекце таксама не прадугледжаныя. 

Тым не менш, пры жаданні на другім паверсе можна абсталяваць дзве спальні, санвузел і гардэробную, гаворыцца ў апісанні да аб'екта.

Фота: euro.pzs.by

На першым паверсе кватэры знаходзяцца дзве спальні плошчай каля 15 «квадратаў» кожная, кухня-гасцёўня на 40 м², сумесны санвузел на 4 м², калідор, тамбур і кацельня. 

Квадрат у такім доме-кватэры каштуе 2295 рублёў, калі да агульнай плошчы дадаць мансардны паверх, то кошт метра знізіцца да 1221 рубля. Атрымліваецца, за паўтарапавярховыя апартаменты з шасцю соткамі зямлі і суседзямі за сцяной давядзецца выкласці каля 81 тысячы даляраў. Даблхаусы здаюць з чарнавым аздабленнем і ўсімі камунікацыямі.

Чытайце таксама:

Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя дарагія кватэры абласных цэнтраў? Інтэр'ер некаторых вас уразіць

Ад 11 тысяч даляраў. Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя танныя кватэры ў абласных цэнтрах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дон Рэба / адказаць
17.08.2022
Які квартал? Срочна перайменаваць ў Заходне-рускі! Куды глядзяць патрыёты?
0
дочка Макса Дизайнера / адказаць
17.08.2022
о, еўраплот...
а сценка суместная з чаго? ці ёсць там гукаізаляцыя?

"стылістычна аб'яднаных архітэктурным рашэннем,"
яны ж аднолькавыя. нецікава
0
Ерома / адказаць
17.08.2022
Мне асобенна нравіцца тратуарчык кала первава дома. А гаражы, как я панял, па еврапейскі савсем радам, ну, метрав сто-сто пяцьдясят прайці да платнай стаянкі. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30