Знайсці
16.08.2022 / 18:08РусŁacБел

Беларускія банкі нарошчваюць выпуск банкаўскіх картак, бо яны запатрабаваныя расіянамі

У другім квартале 2022 года ў краінах постсавецкай прасторы колькасць картак вырасла больш, чым годам раней. Пра гэта піша «РБК» са спасылкай на інфармацыю цэнтрабанкаў Беларусі, Кыргызстана і іншых краін.

У Кыргызстане, Узбекістане і Беларусі гадавы прырост аказаўся максімальным з 2018 года. У гэтых краінах, а таксама Арменіі і Таджыкістане, назіраліся двухзначныя тэмпы росту.

Тлумачыцца гэты феномен вельмі проста. Выдача паскараецца на фоне сыходу з Расіі Visa і Mastercard, у выніку чаго карткі, выпушчаныя банкамі гэтай краіны, перасталі працаваць за мяжой. Гэта прыводзіць да росквіту «карткавага турызму» расіян.

Беларусь стала адным з найбольш папулярных напрамкаў разам з Узбекістанам і Казахстанам. У ІІ квартале банкі Беларусі нарасцілі колькасць картак на 11,52%, да 17 млн штук. Для параўнання, у красавіку—чэрвені 2021 года колькасць картак скарачалася на 1,03%, у ІІ квартале 2020 года — расла толькі на 0,9%.

Але найбольшы прырост па выніках ІІ квартала зафіксаваў Цэнтрабанк Кыргызстана: тут колькасць картак міжнародных плацежных сістэм павялічылася на 39,7% у параўнанні з мінулым годам — да 1,2 млн штук.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера