Знайсці
16.08.2022 / 17:551РусŁacБел

Навукоўцы плануюць уваскрэсіць тасманійскага ваўка, што вымер амаль сто гадоў таму

Супрацоўнікі амерыканскай біятэхналагічнай кампаніі Colossal сумесна з навукоўцамі Мельбурнскага ўніверсітэта абвясцілі пра пачатак праекта па ўваскрашэнні сумчатага ваўка, які вымер у 1930-я гады.

Тасманійскія ваўкі. Фота: «Вікіпедыя»

Донарамі выступяць тлустахвостыя сумчатыя мышы. Іх генетычны матэрыял ператвораць у клеткі сумчатых ваўкоў з дапамогай тэхналогіі рэдагавання генаў. Пасля адраджэння сумчатых ваўкоў іх плануюць рассяліць на аўстралійскім востраве Тасманія.

Характэрна, што гэта далёка не першы амбіцыйны праект біятэхналагічнай кампаніі Colossal. У мінулым годзе яны абяцалі адрадзіць мамантаў і рассяліць іх у Арктыцы.

Сумчаты воўк, ці тылацын, быў адзіным сумчатым драпежнікам Аўстраліі. Калісьці ён жыў на ўсім кантыненце, але каля 3 тыс. гадоў таму арэал распаўсюджвання віду скараціўся да вострава Тасманія. Апошні прадстаўнік віду знік у 1936 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
3
Сквар/адказаць/
16.08.2022
Калі й атрымаецца, жывёла ня зможа жыць у дзікай прыродзе. Прырода сама закрыла ім нішу, сьпярша зьменшыла ейныя памеры, пакінуўшы яе ў межах той Тасманіі, а потым і тое прыбрала. Няхай лепш нэандэртальцаў адродзяць, па ўсім бачна, што гэта былі цудоўныя людзі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031