Знайсці
16.08.2022 / 11:53РусŁacБел

Суд па справе «змоўшчыкаў» закрылі: паказанні дае ўкаранёны ў групу сілавік

Сёння ў судзе па справе так званых «змоўшчыкаў» дае паказанні асноўны сведка — падпалкоўнік Іван Жураўскі. Пракурор заявіў хадайніцтва, каб укаранёнага ў шэрагі «змоўшчыкаў» сілавіка, падпалкоўніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі, дапыталі за зачыненымі дзвярыма, паведамляе Sputnik.

Жураўскі браў удзел у шэрагу зум-канферэнцый. Таксама ён знаходзіўся падчас сустрэчы абвінавачаных Аляксандра Фядуты, Юрыя Зянковіча ў маскоўскім рэстаране «Тарас Бульба», пасля чаго іх затрымалі.

У судзе ўжо дапытаная пераважная большасць сведкаў, але не зʼявіўся ў суд, а накіраваў апавяшчэнне супрацоўнік МНС, які пазнаёміў Зянковіча з сілавіком Жураўскім.

Сярод сведак, якія давалі паказанні ў судзе, як мінімум трое знаходзяцца пад следствам па іншых крымінальных справах — сузаснавальнік прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім ТГ-канала NEXTA Раман Пратасевіч (ён знаходзіцца пад хатнім арыштам). Яшчэ дваіх лідараў незалежных прафсаюзаў, Аляксандра Ярашука і Сяргея Антусевіча, для дачы паказанняў у суд даставілі пад канвоем з СІЗА, яны праходзяць па іншай крымінальнай справе.

Крымінальную справу аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі Мінскі абласны суд пачаў разглядаць 29 ліпеня.

Па справе праходзяць Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, якія абвінавачваюцца ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), і яшчэ два фігуранты — Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — абвінавачваюцца ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Акрамя гэтага, Зянковічу інкрымінаваны стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК), заклікі да захопу дзяржаўнай улады (ч. 3 арт. 361 КК), распальванне сацыяльнай варожасці, учыненае групай асоб (ч. 3 артыкула 130 КК).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930