Знайсці
15.08.2022 / 21:486РусŁacБел

Лукашэнка загадаў памяняць Ладуцьку на мотавелазаводзе, бо той ужо «не можа і не хоча»

Аляксандр Лукашэнка хоча прызначыць на мінскі мотавелазавод маладога гендырэктара, а для Мікалая Ладуцькі знайсці новую пасаду, але «таксама хамут на шыю». 

Мікалай Ладуцька і Аляксандр Лукашэнка. Фота: CTV News

Лукашэнка сёння жорстка раскрытыкаваў працу завода. Ён панаракаў, што тут «быў год таму, тое і засталося» і загадаў з 1 студзеня яго здзівіць. А тое, што цяпер, «гэта не праца. Гэтая праца нікому не патрэбная».

Новы дырэктар, на думку Лукашэнкі, павінен быць маладым і хуткім, бо на прадпрыемстве «павольна варушацца».

«Трэба шукаць маладога хуткага дырэктара. А яму знайсці пенсійную пасаду, але таксама хамут на шыю. Слухай, няўжо ты не разумееш, у чым прычына тут.

Прычына ў тым, што тут павольна варушыцеся. А ён [Ладуцька] ужо не можа і не хоча. Ну навошта яму?» — заявіў Лукашэнка.

Мікалай Ладуцька ўзначальвае мотавелазавод з 2015 года, а да таго з 2009 па 2014 быў старшынёй Мінскага гарвыканкама. Цяпер яму 63 гады, ён амаль на 5 гадоў маладзейшы за Лукашэнку.

Чытайце таксама:

Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, у якім усё аказалася кітайскім, акрамя зборкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
салома/адказаць/
15.08.2022
Бюджэтныя харчы жраў гадамі ў тры горла, цяпер можна і адпачыць. Будзе ў чатыры жраць.
0
Гость/адказаць/
15.08.2022
И ведь неизвестно ещё , кому из этих двоих повезло(старому директору или молодому).
15.08.2022
(-_-), "это" -- не президент. Так, место занимает.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера