Знайсці
15.08.2022 / 17:215РусŁacБел

«Я хачу паслаць усіх за рускім караблём». Так адказала маці Дзяніса Івашына на пытанне прапагандысткі, чаму яна прыйшла на суд над сынам

Праўладная журналістка спытала маці палітвязня Дзяніса Івашына, навошта яна прыйшла да будынка суда. Жанчына адказала, што хоча «паслаць усіх за рускім караблём», паведамляе «Вясна».

Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ўжо 521 дзень. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 года. Адразу Івашын праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў), пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай разведкай.

Разгляд справы Івашына пачаўся сёння ў Гродзенскім абласным судзе. Справа слухаецца ў закрытым рэжыме.

Чытайце таксама:

У сюжэце па БТ паказалі палітзняволенага Дзяніса Івашына

У Гродне пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным

Вольга Івашына: «Ёсць тры варыянты вызвалення майго мужа»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Іван/адказаць/
15.08.2022
І пойдуць жа! Адправім!
15.08.2022
А почему пропагандистка пришла? Бессовестные.
16.08.2022
Ведаю Дзяніса як паважанага, прыстойнага чалавека, а таксама ведаю тых, хто яго 'судзіць', гэтых цяжка назваць людзьмі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930