Знайсці
15.08.2022 / 18:549РусŁacБел

«Адкласці нейкую суму не атрымліваецца. Наогул ні капейкі!» Кухар дзіцячага садка распавяла пра свой заробак

Жыхарка горада Баранавічы, якая працуе кухарам у адным з дзіцячых садоў, расказала Intex-press, колькі зарабляе і як жыве на гэтыя грошы.

Жанчына працуе кухарам у дзіцячым садку больш за 20 гадоў. Яна кажа, што ведала пра невялікія заробкі кухараў, таму на вялікія грошы і не разлічвала. Калі жыла з мужам (цяпер яны ў разводзе) было нядрэнна — усё-ткі дзве зарплаты. Свой заробак яна выдаткоўвала па акалічнасцях.

Жанчына працуе на стаўку і атрымлівае на рукі каля 600 рублёў. «На такія грошы моцна не пашыкуеш», — кажа яна.

Перш за ўсё камуналка

Звычайна заробак кухара размяркоўваецца так: перш за ўсё яна аплачвае камунальныя плацяжы. На гэта ідзе каля 160 рублёў — кватэра двухпакаёвая. Зімой выходзіць яшчэ больш.

Хатняга інтэрнэту няма, карыстаецца мабільным. Кожны месяц кладзе на мабільнік 30 рублёў.

Большая частка зарплаты ідзе на прадукты харчавання: на месяц — прыкладна 250 рублёў. «Прадукты я не закупляю вялікімі аб'ёмамі. Колькі мне адной трэба? Скончыліся крупы — пайшла і купіла пакет. На запас таксама не бяру. Які сэнс? Магу толькі крыху прыкупіць мяса ці курыцы, каб у маразілцы было хоць нешта на выпадак, калі нехта зойдзе ў госці. Ці ўнукаў пакарміць, калі яны прыязджаюць».

На працу на абед заўсёды бярэ з сабой бутэрброды: кухарам нельга выходзіць з прадпрыемства да заканчэння працоўнага дня. Таксама купляе на працу гарбату з кавай і якія-небудзь прысмакі.

Яшчэ адзін радок выдаткаў — праязны на аўтобус. 

«Раней абнаўляла гардэроб кожны месяц»

Верхняе адзенне і абутак жанчына цяпер не купляе наогул. «Нашу тое, што ёсць».

Кажа, што калі жыла з мужам, то абнаўляла свой гардэроб кожны месяц, была магчымасць купіць рэчы добрай якасці: абутак скураны, адзенне з добрых тканін. 

Цяпер яе абноўкі — гэта рэчы, якія часам «падкідвае» дачка, у іх адзін памер.

Рэдкім выпадкам, калі ўдаецца нейкую суму зэканоміць, радуе сябе дробнымі пакупкамі: недарагой маечкай, напрыклад.

Марыць пажыць на пенсіі

Прыкладна 50 рублёў ідзе на бытавую хімію, і касметыку, дэкаратыўную і для догляду.

Звычайна жанчына сочыць за акцыямі. Калі зусім усё дрэнна з фінансамі, можа ўзяць самы танны шампунь і бальзам.

Дэкаратыўную касметыку наогул купляе вельмі рэдка і толькі самую танную. «Духі ці туалетную ваду мне звычайна дораць дзеці».

Манікюр і педыкюр у мэтах эканоміі рабіць сама. Але абавязкова ходзіць да цырульніка на афарбоўку валасоў. Гэта абыходзіцца ў 50 рублёў.

Па кавярнях з сяброўкамі не ходзіць — дорага. 

«Звычайна дзяўчаты самі да мяне прыходзяць і заўсёды з сабой нешта прыносяць. А гарбата і кава дома ёсць заўсёды».

«Адкласці нейкую суму з такой зарплатай цяпер не атрымліваецца. Наогул ні капейкі!» — кажа жанчына.

Калі з'яўляецца лішні рубель, то яна імкнецца яго адкласці — на дні нараджэння для ўнукаў. Іх двое.

Жанчына кажа, што ўсё ж спадзяваецца на лепшае.

«Хутка выйду на пенсію і спадзяваюся, што мне дадуць папрацаваць. Вось тады, можа, нешта назапашу і зраблю рамонт у кватэры. Я пра гэта мару ўжо даўно».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
50
Абуральна
4
15.08.2022
Воцат, а хз, я водку не пью) редко очень, если точнее. Если крепкое пью, то обычно виски-бренди или настойки какие. Но обычно я таки больше по пиву. А цены тут на бухло мало чем отличаются от беларуских. В РБ ж сейчас нормальной водки дешевле 10р уже и нет? Ну тут 12-15р будет.
0
Воцат/адказаць/
16.08.2022
Satan, чагооо ? Ох ужо гэтыя лысыя, настойкі п'юць! )
0
Чаляднік/адказаць/
16.08.2022
Мяркую, што такі самы, кухараў, клопат мае пераважная бальшыня чэлядзі беларускай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031