Знайсці
15.08.2022 / 11:51РусŁacБел

Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага

Беларускі гісторык, прафесар Алесь Смалянчук падчас працы ў Нацыянальным музеі Літвы знайшоў новыя беларускамоўныя тэксты ў паперах Літоўскага правінцыйнага камітэта, якім кіраваў Кастусь Каліноўскі.

«Тыдзень даследчай працы ў бібліятэках і музеях Вільні аказаўся плённым. У фондах Нацыянальнага музея Літвы сярод матэрыялаў Літоўскага правінцыйнага камітэта знойдзеныя некалькі беларускамоўных тэкстаў, відавочна, з асяроддзя Кастуся Каліноўскага.

Почырк некаторых («Do Ciabie swiaty ojcza…», чатырохрадкоўе на адвароце шостага нумара «Мужыцкай праўды») падобны на почырк Каліноўскага…

Нават павярхоўны прагляд дакументаў наводзіць на думку, што прынамсі іх частка належала асабіста Кастусю Каліноўскаму», — напісаў гісторык у сябе ў фэйсбуку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
81
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930