Знайсці
14.08.2022 / 18:49 1

У Беларусі дабудавалі нафтаправод, які цяпер не надта і патрэбны

У Беларусі завяршылі будаўніцтва магістральнага нафтаправода «Гомель — Горкі», які злучае наваполацкі завод «Нафтан» і «Мазырскі НПЗ». Пра гэта расказаў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў на пасяджэнні яго рады, паведамляе «Зеркало».

Фота ілюстрацыйнае

Рашэнне пра будаўніцтва нафтаправода «Гомель — Горкі» працягласцю 207 кіламетраў і магутнасцю 6 млн тон з'явілася ў красавіку 2020 года. Ён злучае паўночную і паўднёвую веткі нафтаправода «Дружба», а таксама нафтаперапрацоўчыя заводы «Нафтан» і «Мазырскі НПЗ».

Рашэнне прымалася на фоне перабояў у пастаўках у Беларусь расійскай нафты. Тады Мінск спешна шукаў альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны пасля таго, як у Мінска і Масквы ўзнікла спрэчка па цэнавых пытаннях. На пачатку 2020 года Расія нават на кароткі тэрмін спыняла пастаўкі нафты ў Беларусь.

Улады Беларусі спадзяваліся, што будаўніцтва нафтаправода «Гомель — Горкі» дазволіць дыверсіфікаваць паступленне нафты ў краіну, бо тады альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ішлі ў асноўным на мазырскі НПЗ. Завяршыць будаўніцтва планавалі да 2023 года, цяпер у планах да канца 2022-га ўвесці нафтаправод у эксплуатацыю.

Аднак з цягам часу ўсё памянялася. З-за эканамічнай і палітычнай ізаляцыі, у якой з-за вайны ва Украіне апынуліся Мінск і Масква, альтэрнатыўных крыніц для пакупкі нафты ў Беларусі засталося вельмі мала.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Переселение народов. / адказаць
15.08.2022
Белорусам теперь надо Нефтеперерабатывающие заводы поближе к портам перемещать. НПЗ так точно, первый кандидат на переселение поближе к Литве!))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30