Знайсці
14.08.2022 / 14:21 24

Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі»

Як стала вядома «Нашай Ніве», Полк імя Кастуся Каліноўскага пакінуў неадназначны блогер Павел Кулажанка — былы баец АМАП, які пераехаў у ЗША, а пасля адправіўся на вайну ва Украіну. Апошнія тыдні яго знаходжання ў Палку адзначыліся канфліктамі.

Павел Кулажанка. Фота Wall Street Journal

Павел Кулажанка далучыўся да беларускага добраахвотніцкага палка Каліноўскага — тады яшчэ батальёна — у сакавіку. Як чалавек з досведам працы ў сілавой структуры, ён быў прызначаны камандзірам роты, але, як сказалі «Нашай Ніве» два розныя байцы, прабыў на гэтай пасадзе вельмі кароткі час і мала чым адзначыўся. «Ён хацеў быць галоўным па палітычнай частцы, а вось ваяваць не хацеў — мякка кажучы, не імкнуўся «на перадок» і ні разу там не быў», — расказалі «Нашай Ніве» каліноўцы.

Гэта выклікала раздражненне камандавання і таварышаў. Як мінімум два разы ў Кулажанкі былі істотныя канфлікты з кіраўнікамі батальёнаў.

«Незадоўга да таго як Кулажанка пакінуў полк, «Вараг» — камандзір батальёна «Тэрор» — выбіў дзверы ў пакой Кулажанкі і павучыў яго жыццю», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з байцоў.

«Кулажанка казаў, што беларусам няма чаго рабіць на поўдні Украіны, і выступаў за тое, каб зняцца з пазіцый і ехаць прабіваць калідор у Беларусь. У ваенны час вы разумееце, як такія прапановы трэба трактаваць. Як мінімум, гэта дэзерцірства, як максімум — падбухторванне да калектыўнага самагубства з непрадказальнымі наступствамі. Сукупнасць фактараў прывялі да таго, што ён стаў непатрэбным», — сказаў яшчэ адзін баец.

Сам Кулажанка выдаліў акаўнт у Тэлеграме.

Знаёмыя з ім кажуць, што ён, імаверна, ужо пакінуў тэрыторыю Украіны і вярнуўся ў ЗША.

Полк Каліноўскага — самае шматлікае з беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў у складзе ўкраінскай арміі, якія ўтварыліся пасля нападу Расіі на Украіну. Ëн вырас вакол ідэйных беларусаў-добраахвотнікаў, якія ваявалі за незалежнасць Украіны з 2014 года. Полк «Пагоня», у аснове якога — былыя байцы беларускіх Сілаў спецыяльных аперацый — пакуль не такі шматлікі. 

Многія байцы Каліноўскага і «Пагоні» адкрыта кажуць, што іх мара — пасля вызвалення акупаваных украінскіх тэрыторый вызваліць і Беларусь. Аднак такі гіпатэтычны сцэнарый немагчымы без дапамогі Украіны і / ці Польшчы, што многім падаецца малаверагодным. 

Аўтарытэтнага былога камандзіра дэсантнай брыгады з Брэста Валерыя Сахашчыка звязваюць з «Пагоняй». Святлана Ціханоўская прызначыла яго сваім прадстаўніком па пытаннях бяспекі і абароны.

Нельга выключаць, што ўсе беларускія фармаванні з часам аб'яднаюцца пад адным камандаваннем.

«Гэта нармальна, што выпадковыя людзі адсейваюцца. І нават непазбежна. У лютым-сакавіку ў беларускія фармаванні прыйшлі людзі рознага роду. Касцяк разумее, што ў арміі і тым больш на вайне нельга без дысцыпліны і субардынацыі», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з каліноўцаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Хто такі былы амапавец Павел Кулажанка, які спрабуе стаць радыкальным палітычным лідарам?

Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Охтас / адказаць
16.08.2022
Что Кулаженко, что Павлович - оба из омона, оба сомнительные. Один врет и ведет себя как поп Гапон (это о том, как он призывал штурмовать границу РБ), другой  на все выпадки говорит, что "закон суров - но это закон", оправдывая насилие над беззащитными, оправдывая несправедливый закон и избиения слабых и беззащитных.

Отличие демократических стран от диктатур в том, что и там и там есть закон. Но в странах демократических закон написан для защиты народа, а в диктатуре - для его обдирания по всем параметрам. У Гитлера тоже были свои законы - однако никому не приходит в голову его оправдывать, ибо они были писаны для уничтожения и подавления.
0
123 / адказаць
19.08.2022
Одного "ушли", а сколько мудаков еще осталось?.. А скольких еще не знаем. Я думаю убрали откровенно проблемного, который привлек внимание общественности.
0
гердзень / адказаць
20.08.2022
мда, дарагія. з такім "ірвеньнем" і верай у офісы волю мы не здабудзем. вельмі падобна, што большасьць чакае, што воля ўпадзе на галаву сама)) мне ідэя калідору больш пасуе, чым мірны мазахіз
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30