Знайсці
13.08.2022 / 18:36 11

Ці будуць адкрываць крамы лукашэнкаўскага мерча па ўсёй краіне? Адказ вас здзівіць

Старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна на YouTube-канале БЕЛТА выказала свой пункт гледжання, ці трэба адкрываць магазіны лукашэнкаўскага мерча па ўсёй Беларусі. Паводле яе, не, не трэба, бо гэта занадта каштоўная рэч і каштоўны праект.

«Многія кажуць: «А чаму вы адкрылі толькі дзве крамы? Чаму не бяжыце па краіне?» А навошта бегчы? Бегчы не трэба.

Тут усё павінна быць пад кантролем, усё павінна быць адточана, пачуццё стылю, павагі. Мы разумеем, як усё павінна быць адгладжана, як што ляжыць.

У нас няма мэты гэты праект запусціць у масавасць або нейкі бізнэс выбудаваць. Гэты праект дарагога каштуе, і мы да яго ставімся па асабліваму», — распавяла Таццяна Лугіна.

Паводле яе, гэта не бізнэс, «гэта элемент такой павагі і падзякі да кіраўніка дзяржавы». «Праз куплю гэтых рэчаў падтрымаць яго палітыку, яго погляды, шлях, па якім ён вядзе нашу краіну. Праз гэтыя цікавыя фразы. І кожны ж для сябе нешта выбірае. Бываюць, ведаеце, якія цікавыя рэчы.

Прыходзяць маладыя людзі і канкрэтна кажуць: «Я хачу дыктатуру, дайце мне гэтую майку». І так глядзіш часам і думаеш: табе 23 гады, а ты прыйшоў канкрэтна за гэтай майкай, нешта ж у цябе ў галаве ёкнула менавіта да гэтай майцы і ніякай іншай», — дадала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
SHOS / адказаць
14.08.2022
Что ща дичь она несёт? Кому нахрен эта говнина нужна? Пусть скажет сколько платят за аренду! 1 рубль? А ну да, это в честь великого кормчего. Колхозная беспросветная тупость
0
vik / адказаць
14.08.2022
хваля, Мишени лучше. Пути и Луки.
0
жэстачайшэ мяккая дыктатарка / адказаць
14.08.2022
хваля, дзе вы ўзялі туалетную паперу? у нас жа вырабляць навучыліся толькі картон. і тое нядаўна толькі запусцілі вытворчасць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30