Знайсці
12.08.2022 / 19:43 9

«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная

Гісторык Аляксандр Пашкевіч у фэйсбуку адрэагаваў на ўчарашняе паведамленне ўкраінскага Генштаба адносна таго, што нібыта ажно 13 000 беларускіх вайскоўцаў выказалі згоду на ўдзел у вайне з Украінай. 

Фота: vayar.mil.by

«Украінскія, а пасля і беларускія СМІ сталі разганяць інфармацыю ўкраінскага Генштаба, што нібыта 13000 беларускіх вайскоўцаў падпісалі згоду на ўдзел у вайне ва Украіне. Разведка далажыла.

А я вось думаю — што гэта такое раптам у лесе магло здохнуць, што ў нас вайскоўцаў апытвалі б і пыталіся на гэта згоды? Пры нашай то цяперашняй амаль таталітарнай сістэме? І раней дзесяцігоддзямі ніколі нікога не пыталіся, а рашэнні прымаў адзін чалавек. А з чаго тут раптам дэмакратыя намалявалася, ды яшчэ ў сферы, дзе і ў дэмакратычных краінах яна абмежаваная?

Вельмі не ў стылі такіх рэжымаў, як наш, рабіць апытанні ў тых выпадках, дзе можна абысціся проста загадамі. Калі ў такіх сістэмах пра нешта некага і «пытаюцца», то толькі дэманстратыўна-паказушна, накшталт прымусовага збору прафсаюзамі подпісаў ад рабочых супраць санкцый ці «рэферэндуму» па змене Канстытуцыі. Каб пасля ў гэтыя пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу здабытыя вынікі дэманстратыўна тыцнуць носам міжнародную супольнасць і выдаць іх за голас народа. Вось, маўляў, не мы, а народ наш гэтага хоча, мы ж толькі ягоныя слугі.

А 13 000 патаемна нібыта сабраных подпісаў вайскоўцаў — ці як там афармлялася іхняя згода — чаму мусяць служыць? Паказаць іх Пуціну і сказаць, што мы гатовыя і рвёмся ў бой? Пуцін што, без згоды саміх вайскоўцаў супраць уцягвання беларускай арміі ў вайну? Хіба ў Расіі цяперашняй некага надта пытаюцца перад тым, як гнаць на ўбой? То якая Пуціну і ў беларускім выпадку справа да згоды-нязгоды кагосьці, апрача Лукашэнкі?

Другі ж бок, Украіну і Захад, рэжым нібыта ў зусім адваротным пераканаць хоча — што «мы, беларусы, мірныя людзі», і здымайце за гэта санкцыі. У гэтым кантэксце подпісы вайскоўцаў калі і трэба, то за зусім адваротнае. 

То што тады, трэба паверыць, што рэжым праводзіць апытанкі чыста дзеля любові да сацыялогіі? Больш верыцца ўсё ж у тое, што ўкраінскі Генштаб не першы ўжо раз нешта ў ацэнцы беларускіх рэалій наблытаў», — піша Аляксандр Пашкевіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Максим Дизайнер / адказаць
14.08.2022
Тадеуш Брынза

"Экспорт товаров из ЕС в Россию в апреле увеличился на 18%". А это как?
0
Н+Н / адказаць
14.08.2022
American, у наступны раз перадайце гэтым экспертам (якія , між іншым, «атрымалі» інфармацыю не толькі пра «13 тысячаў беларускіх сілавікоў», але і пра «беларускіх вайскоўцаў, якія эвакуявалі сваіх сваякоў напярэдадні тэракту ў Мазыры, які вось-вось здзейсніцца, зуб даю», і пра «рынак марадзёраў у Нароўлі – ні фота, ні адраса, ні геалакацыі не пакажам, але зуб даю, ён існуе»), што можна зайсці ў Вікіпедыю або ў іншыя агульнадаступныя крыніцы і за пару секундаў асабіста пераканацца ў адсутнасці ў такой не самай вялікай краіны як Беларусь такіх істотных рэзерваў як 13 тысячаў сілавікоў. На ўсю, блін, краіну. А то вашыя эксперты імклівым дамкратам набліжаюцца да расійскіх з іх гісторыямі пра «распятых мальчиков». Тое, што ў такой маленькай краіне як Беларусь звесткі што ад чатырох тысячаў чалавек, што ад трынаццаці даўно былі б ужо разнесеныя сарафанным радыё, і што адна пятая насельніцтва краіны жыве ў адным горадзе, я наогул сціпла прамаўчу.
2
Vad / адказаць
15.08.2022
Интересно а чего только 13 тыс придумали? Как то мало. Говорили бы уже что миллион. Все равно ни Запад ни подведомственное население вникать и разбираться не будет. Зато потом можно отрапортовать что доблестно отбили атаку миллиона злобных белорусов. Вообще украинская пропаганда жжет - Соловьев, Киселев и Ганс Кристиан Андерсен в одном флаконе)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31