Знайсці
12.08.2022 / 16:16РусŁacБел

На чыгуначных станцыях і прыпынках з'явілася тры дзясяткі новых кас самаабслугоўвання

На чыгуначных станцыях і прыпыначных пунктах Беларусі з’явілася 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання для куплі білетаў на цягнікі. Пра гэта паведамілі на сайце Беларускай чыгункі.

Новыя тэрміналы ўсталяваныя на станцыях «Баранавічы-Палескія», «Барысаў», «Гродна», «Магілёў-1», «Маладзечна», «Навабеліцкая», «Орша-Цэнтральная», «Рэчыца», «Слуцк», «Салігорск», п.п. «Гомель-няцотны». У межах Мінскай агламерацыі — на станцыях «Мінск-Паўночны» і «Беларусь» (г. Заслаўе), а таксама на прыпыначных пунктах «Лошыца», «Масюкоўшчына» і іншых.

Усяго па краіне працуе ўжо 216 тэрміналаў самаабслугоўвання, вельмі папулярных у пасажыраў з прычыны зручнасці. Усяго з пачатку 2022 года такім спосабам купілі квіткі больш 3,57 млн разоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930