Знайсці
12.08.2022 / 11:26 9

Гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці: губернатар Турчын прапанаваў Лукашэнку падняць цэны на малако

Сёння Лукашэнка прыехаў на Першы мінскі малочны завод. Там кіраўнік Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын прапанаваў яму падняць цэны на некаторыя пазіцыі.

Гэта б, на думку чыноўніка, дапамагло прадпрыемствам палепшыць эканамічны стан, бо ў тым ліку з-за ручнога ўтрымання цэн вытворчасць цэлага шэрагу прадукцыі стала стратнай.

«Адзіная просьба… Гэта непапулярная, вядома, мера. <…> Мы не хочам нажывацца, але па нейкіх пазіцыях павінен быць іншы ўзровень рэнтабельнасці», — сказаў ён і прапанаваў падняць цэны на малако.

«Дык малако і кефір людзі ў асноўным і бяруць. Ты ж эканаміст. Што будзем рабіць з пенсіянерамі? Што тут гаварыць. Разлічваць на тое, што цэны вырастуць… Давайце больш надояў. Тады будзе і вышэйшая рэнтабельнасць», — сказаў Лукашэнка і загадаў павышаць прыбытковасць прадпрыемстваў за кошт эфектыўнай вытворчасці, а не павышэння цэн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка / адказаць
12.08.2022
И тянет к себе коррупционеров, которых поувольняли по отрицательным мотивам в Гродненской области.  
0
feafania / адказаць
12.08.2022
Колькі можна паўтараць?! Няма ў нас ніяхіх губэрнатараў. Наша Ніва, вы што ў Расеі?
1
трасца / адказаць
12.08.2022
Узровень Нашай Нівы з такім тэмпам будзе каля лукашыстскага. Да губерній ужо прывучаеце? Дзіўна, што пакуль не завеце лукавага "глыбокапаважаны спадар Прэзідзент"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31